Чэмпіянат Беларусі па футболе: першыя матчы завяршыліся ўнічыю

© PixabayГалкіпер з мячом у руках, архіўнае фота
Галкіпер з мячом у руках, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Два стартавых паядынкі першага тура 26-га чэмпіянату рэспублікі скончыліся ўнічыю.

МІНСК, 31 сак — Sputnik. Матчамі ў Мінску і Гродне стартаваў чэмпіянат Беларусі па футболе, паядынкі прайшлі ў пятніцу, 30 сакавіка.

Першы тур футбольнага турніру будзе доўжыцца на працягу трох дзён.

Бітва "Луча" і "Мінска" сабрала 350 гледачоў, аднак футбалісты не падарылі заўзятарам яркіх галоў.

Матч прайшоў на стадыёне футбольнага клуба "Мінск" і завяршыўся з лікам 0:0.

У пятніцу на поле ЦСК "Нёман" біліся яшчэ два беларускія клубы: "Віцебск" і "Неман". Гэты паядынак таксама не выявіў лепшага, але ў гэтым выпадку гледачы ўбачылі два галы. На 25-й хвіліне Антон Матвеенка адкрыў лік, дакладным ударам даслаўшы мяч у сетку варот "Немана".

Пасля перапынку на поле выйшаў Вячаслаў Глеб, менавіта ён выратаваў "Неман" ад паражэння на апошняй хвіліне сустрэчы.

Сёння пройдуць тры сустрэчы ў рамках чэмпіянату Беларусі па футболе:

  • ФК "Гомель" — ФК "Слуцк" (15:00);
  • "Шахцёр" — "Дынама" (Брэст) (17:00);
  • "Дынама" (Мінск) — "Тарпеда-БелАЗ" (19:00).

1 красавіка будуць змагацца:

  • "Іслач" — "Тарпеда" (Мінск) (14:00);
  • ФК "Гарадзея" — "Днепр" (16:00);
  • БАТЭ — ФК "Смалявічы" (18:00).
Стужка навiн
0