Да +18°С у сераду: вясна прыйдзе ў Беларусь на наступным тыдні

© PixabayКрокусы ў снезе
Крокусы ў снезе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Апошнія халады чакаюцца на пачатку тыдня; ужо ў сераду тэмпература ў асобных раёнах краіны падымецца да +18°С.

МІНСК, 30 сак — Sputnik. Па-вясноваму цёплае надвор'е прыйдзе ў Беларусь у сярэдзіне наступнага тыдня, распавяла Sputnik намеснік начальніка службы метэапрагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Святлана Рыбакова.

"Ужо ў сярэдзіне наступнага тыдня да нас прыйдзе па-вясноваму цёплае надвор'е. У выхадныя яно будзе няўстойлівым, з ападкамі: даволі цёпла, але з дажджамі", — патлумачыла метэаролаг.

У нядзелю, 1 красавіка, на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, днём будзе дзьмуць парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе —2… + 9°С у розных раёнах Беларусі, а ўдзень паветра прагрэецца да +12… 15°С.

"Напачатку тыдня, на жаль, будзе пахаладанне. Заток халоднага паветра з поўначы Еўропы панізіць тэмпературны фон, у панядзелак чакаем ападкі ў выглядзе мокрага снегу і моцны парывісты вецер. Уначы з панядзелка на аўторак нават падмарозіць: дарогі могуць быць слізкімі", — распавяла Рыбакова.

У панядзелак, 2 красавіка, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе дождж, які будзе пераходзіць у мокры снег. Сутачная тэмпература складзе + 2… 9°С. У аўторак, 3 красавіка, уначы будзе —5… +1°С, а ўдзень + 2… 8°С (і да +12°С па паўднёвым захадзе).

Ужо ў сераду, паабяцалі ў Белгідрамеце, надвор'е будзе па-вясноваму цёплым: уначы тэмпература не апусціцца ніжэй —1°С, а ўдзень месцамі падымецца да +18°С.

Стужка навiн
0