Што ўбачылі гледачы за кулісамі Купалаўскага

© Sputnik / Алеся ШершнёваДэкарацыі да спектаклю "Местачковае кабарэ" ў Купалаўскім тэатры
Дэкарацыі да спектаклю Местачковае кабарэ ў Купалаўскім тэатры - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Арганізатары падрыхтавалі для тэатралаў шмат сюрпрызаў – ад афішы працы Міхала Анемпадыстава да выпадковай рэпетыцыі спектакля "Радзіва Прудок".

Яшчэ напачатку года ў Купалаўскім папярэдзілі — трэба чакаць пераменаў. Супрацоўнікі галоўнай драматычнай пляцоўкі краіны паабяцалі зрабіць акадэмічны тэатр больш адкрытым для гледачоў, усталяваць дыялог паміж сцэнай і глядацкай залай.

Узрушаныя воклілі гасцей экскурсіі аб тым, што на гэтым тыдні яны "проста жывуць у тэатры" пацвярджаюць — абяцанне сваё купалаўцы выканалі. На экскурсіі, прымеркаванай да Тыдню тэатра, гледачам дазволілі ўсё і нават крышачку болей.

© Sputnik / Алеся ШершнёваЭкскурсію праводзіла загадчыца літаратурна-драматургічнай часткі Вольга Бабкова
Праважатай у свет Купалаўскага для гледачоў стала загадчыца літаратурна-драматургічнай часткі Вольга Бабкова - Sputnik Беларусь
Экскурсію праводзіла загадчыца літаратурна-драматургічнай часткі Вольга Бабкова

Будынак, урачыстая закладка якога адбылася ў 1888 годзе, а рэстаўрацыя — у 2013 годзе, недасведчанага чалавека застаўляе паблукаць па сваіх калідорах. Праважатай у свет Купалаўскага для гледачоў стала загадчыца літаратурна-драматургічнай часткай Вольга Бабкова. Яна распавядала гісторыю найстарэйшага прафесійнага беларускага тэатра ад самага пачатку да сучаснасці.

Выпрабаванне "Паўлінкай"

Асаблівая месца ў багатым рэпертуары Купалаўскага належыць спектаклю "Паўлінка", які з'яўляецца своеасаблівай творчай візітоўкай. Прэм'ера адбылася ў Томску яшчэ ў 1943 годзе, калі тэатр знаходзіўся ў эвакуацыі. З гэтым спектаклем звязана многа акцёрскіх традыцый. Напрыклад, усю тэатральную моладзь абавязкова "праганяюць" праз школу "Паўлінкі" і толькі потым дапускаюць да астатніх тэатральных праектаў. Да апошняга паказу ў сезоне ўся мужчынская палова трупы, якая ўдзельнічае ў пастаноўцы, абавязкова адрошчвае вусы. Як нарадзілася такая традацыя — невядома, але яна існуе на тэатральнай сцэне ужо больш за 70 гадоў.

© Sputnik / Алеся ШершнёваАфішу - справа - да сучаснай "Паулінкі" распрацаваў Міхал Анемпадыстаў
Афішу да сучаснай Паулінкі распрацаваў Міхал Анемпадыстаў - Sputnik Беларусь
Афішу - справа - да сучаснай "Паулінкі" распрацаваў Міхал Анемпадыстаў

За час існавання спектаклю ў ім удзельнічалі некалькі пакаленняў лепшых артыстаў краіны. Адной з першых гэтую ролю выконвала муза Янкі Купалы Паўліна Мядзёлка. А захавальніцай традыцый ролі называюць Алу Доўгую, бо менавіта да яе пасля прэм'еры падыйшла Мядзёлка з віншаваннем і словамі "я цябе прымаю". Сама актрыса неаднаразова казала, што можа нават напісаць трактат пра тое, як жыве і развіваецца пастаноўка.

А вось заслужаная артыстка Беларусі Зоя Белахвосцік памятае, як у дзяцінстве прыходзіла на "Паўлінку" з бацькам, а потым многа гадоў іграла яе на сцэне сама.

© Sputnik / Алеся ШершнёваГосці ледзь паспявалі фатаграфаваць і фатаграфавацца
Экскурсія па закуліссі Купалаўскага тэатра - Sputnik Беларусь
Госці ледзь паспявалі фатаграфаваць і фатаграфавацца

Спектакль, сучасную афішу да якога падрыхтаваў вядомы беларускі музыка Міхал Анемпадыстаў, можна пабачыць на сцэне Купалаўскага і зараз. І не толькі на беларускай мове, для гледачоў ёсць сінхронны пераклад на рускую і англійскую мовы.

Жоўтая качка і кампанія

Патрапілі госці тэатра і ў самыя таемныя памяшканні — грымерныя, касцюмерныя і бутафорскі цэх. Тут можна было не толькі паглядзець на дэкарацыі і касцюмы да знаёмых і любімых спектакляў, але і я прымерыць некаторыя з іх.

© Sputnik / Алеся ШершнёваГледачы змаглі дакрануцца да тэатральнага жыцця
Экскурсія па закуліссі Купалаўскага тэатра - Sputnik Беларусь
Гледачы змаглі дакрануцца да тэатральнага жыцця

Пабачылі нават невялічкую "спавядальню" — месца, куды артысты прыбягаюць падчас спектаклю, каб пераапрануцца.

У мастацка-бутафорскім цэху ствараецца ўсё аздабленне да спектакляў. Усё пачынаецца з макетаў, якія робіць галоўны мастак Барыс Герлаван, а далей яго ідэі ў жыццё ўвасабляюць мясцовыя майстрыхі.  Па рэчах на паліцах можна прачытаць пастановачную гісторыю тэатра — палярны мядзведзь суседнічае з жоўтай качкай і ружовым чэрапам, а за ложкам хаваецца маленькі драўляны хлопчык.

© Sputnik / Алеся ШершнёваРэчы, якія выкарыстоўваліся ў спектаклі "Войцэк"
Экскурсія па закуліссі Купалаўскага тэатра - Sputnik Беларусь
Рэчы, якія выкарыстоўваліся ў спектаклі "Войцэк"

Жанчыны расказваюць, што некалькі месяцаў прыйшлося змяняць афарбоўку вясельнага тарта, бо колер кожны раз атрымоўваўся ненатуральным.

© Sputnik / Алеся ШершнёваШмат цікавага давялося ўбачыць у бутафорскім цэху
Экскурсія па закуліссі Купалаўскага тэатра - Sputnik Беларусь
Шмат цікавага давялося ўбачыць у бутафорскім цэху

Гордасць цэху — белы паўночны мядзведзь з пенапласту. На яго стварэнне пайшло некалькі метраў меху і спатрэбілася нават кансультацыя спецыялістаў з Тэатра лялек.

© Sputnik / Алеся ШершнёваБелы мішка сустракае ўсіх наведвальнікаў цэху
Экскурсія па закуліссі Купалаўскага тэатра - Sputnik Беларусь
Белы мішка сустракае ўсіх наведвальнікаў цэху

Выпадкова аматарам Купалаўскага давялося патрапіць на рэпетыцыю спектаклю па кнізе Андруся Горвата "Радзіва Прудок", самыя цікаўныя нават паразмаўлялі з артыстамі.

© Sputnik / Алеся ШершнёваРэпетыцыя спектаклю "Радзіва Прудок" па кнізе Андруся Горвата
Рэпетыцыя спектаклю Радзіва Прудок па кнізе Андруся Горвата - Sputnik Беларусь
Рэпетыцыя спектаклю "Радзіва Прудок" па кнізе Андруся Горвата

 

Прэм'ера пастаноўкі, якая яшчэ да свайго выхаду стала адной з самых папулярных, запланаваная на 16 мая.

© Sputnik / Алеся ШершнёваАкцёр Дзмітрый Есяневіч, якому, па чутках, давядзецца сыграць у спектаклі некалькі роляў
Акцёр Дзмітрый Есяневіч - Sputnik Беларусь
Акцёр Дзмітрый Есяневіч, якому, па чутках, давядзецца сыграць у спектаклі некалькі роляў

Галоўныя ролі ў спектаклі, які рыхтуе малады рэжысёр Раман Падаляка, сыграюць Міхаіл Зуй, Дзмітрый Есяневіч і Святлана Анікей.

Стужка навiн
0