Беларускі баксёр Асанаў выйграў моладзевы чэмпіянат Еўропы

© Photo : Белорусская федерация боксаЦырымонія ўзнагароджання пераможцаў маладзёжнага чэмпіянату Еўропы па боксе
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў маладзёжнага чэмпіянату Еўропы па боксе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Асанаў стаў адзіным з беларусаў, каму ўдалося заваяваць узнагароду на кантынентальным першынстве.

МІНСК, 2 кра — Sputnik. Беларускі баксёр Дзмітрый Асанаў (вагавая катэгорыя да 60 кг) выйграў чэмпіянат Еўропы сярод моладзі (U22).

Генеральны сакратар НАК Беларусі Георгій Катулін - Sputnik Беларусь
Радыё
Катулін аб Еўрапейскіх гульнях: трэба спрацаваць як "швейцарскі гадзіннік"

У фінале беларусу супрацьстаяў расіянін Альберт Батыргазіеў. Суддзі аднагалосна прысудзілі перамогу Асанаву з лікам 5:0.

"Наш спартсмен дыктаваў суперніку ўмовы на працягу ўсяго спаборніцтва і заслужана быў прызнаны пераможцам бою. Віншуем спартсмена і трэнераў, якія працуюць з ім! Жадаем не спыняцца на дасягнутым і новых гучных перамог на славу айчыннай школы бокса", — сказалі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі бокса.

Для беларускага баксёра золата кантынентальнага першынства — не першая ўзнагарода ў скарбонцы. Да гэтага Асанаў быў сярэбраным прызёрам першых Еўрапейскіх гульняў у Баку і выйграваў бронзу на дарослым Чэмпіянаце свету ў 2015 годзе. Гэтыя медалі ён заваёўваў у вагавой катэгорыі да 56 кг.

Чэмпіянат Еўропы сярод спартсменаў ва ўзросце 19-22 гадоў праходзіў ў румынскім Тыргу-Жыу з 25 сакавіка па 1 красавіка.

Стужка навiн
0