Гродзенская траса стане платнай пасля рэканструкцыі

© Sputnik / Виктор ТолочкоЗнак платнай дарогі ў Беларусі
Знак платнай дарогі ў Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Плануецца, што да 2021 года працягласць платных дарог у Беларусі складзе амаль 1,8 тысячы кіламетраў, што дазволіць папоўніць бюджэт на 817 мільёнаў рублёў.

МІНСК, 2 кра — Sputnik. Аўтамабільная траса М6 стане платнай пасля заканчэння рэканструкцыі, пра гэта паведамілі ў Міністэрстве транспарту і камунікацый Беларусі.

"Шостая дарога Мінск — Гродна — мяжа Польшчы, якая сёння знаходзіцца на рэканструкцыі, будзе платнай", — сказаў кіраўнік ведамства Анатоль Сівак.

Аплачваць праезд на трасе М6 будуць грузавікі і замежнікі. Кошт праезду залежыць ад катэгорыі транспартнага сродку і адлегласці, якое яно пройдзе па платных участках дарогі.

Сівак падкрэсліў, што яшчэ некалькі гадоў таму была прынята норма, згодна з якой на рэканструяваных участках дарог уводзіцца платны праезд. Выключэнне складае толькі другая кальцавая дарога.

У дадзены момант у Беларусі каля 1,5 тыс. кіламетраў платных дарог. Да 2021 году гэтую лічбу плануюць павялічыць амаль да 1,8 тысячы кіламетраў. Чакаецца, што ў 2017-2020 гадах платныя дарогі папоўняць рэспубліканскі бюджэт у сярэднім на 817 мільёнаў рублёў. Гэтыя грошы пойдуць на ўтрыманне і рамонт дарожнай сеткі, і, у першую чаргу, саміх платных дарог.

Стужка навiн
0