https://bel.sputnik.by/20180402/mogilnik-kameneckij-rajon-pole-1034587017.html
Інвентарызацыя наадварот: як на Камянеччыне "перакопваюць" могільнік
Інвентарызацыя наадварот: як на Камянеччыне "перакопваюць" могільнік
Sputnik Беларусь
Сельскагаспадарчыя работы вядуцца літаральна за некалькі метраў ад ахоўнага знака, але ў мясцовым райвыканкаме сцвярджаюць, што ўсё законна. 02.04.2018, Sputnik Беларусь
2018-04-02T16:29+0300
2018-04-02T16:29+0300
2023-07-06T19:58+0300
спадчына
беларуская археалогія: самыя цікавыя знаходкі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/0c/1065737065_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_3c84007d04e965f7aab94962bafa82c9.jpg
Камянецкі раён Беларусі багаты на археалагічныя помнікі — каля вёсак раскіданыя курганы і бескурганныя могільнікі, прычым некаторыя датуюцца ІV стагоддзем да нашай эры. На днях неабыякавы жыхар вёскі Браневічы паведаміў СМІ, што калгаснае поле раскінулася ў лічаных метрах ад знака, які паказвае, што на прылеглай тэрыторыі знаходзіцца бескурганны магільнік IV-I стагоддзяў да нашай эры."Там на таблічках гэта выразна напісана, як і тое, што прычыненне шкоды караецца па законе. Напэўна, яны думалі, што шкода — гэта калі капаць на 5 метраў уніз. Не, раскапаная зямля на тэрыторыі бескурганнага могільніка — гэта таксама шкода", — лічыць брэсцкі краязнаўца Іван Чайчыц.Акрамя таго, паводле яго слоў, хімічныя ўгнаенні, якімі падкормліваюць пасевы, пранікаюць глыбока ў глебу могільніка.Археолагі прыедуць на засеянае полеМогільнікі, размешчаныя побач з вёскамі Трасцяніца і Ратайчыцы, вядомыя з 20-х гадоў мінулага стагоддзя. Адзін з іх быў знойдзены ў 1929 годзе падчас палявых работ, якія, асабліва адзначае Іван Чайчыц, былі адразу ж прыпыненыя. У Ратайчыцах, паводле яго слоў, знаходзяцца пахаванні XI-XII стагоддзяў нашай эры, паблізу ад Трасцяніцы — IV-I стагоддзяў да нашай эры. Знойдзеныя ў могільніках артэфакты ў цяперашні час захоўваюцца ў абласным музеі, а таксама Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук."А сёння сельская гаспадарка вырашыла, што глупства нейкае — што больш там ніхто капаць не будзе", — абураецца краязнаўца.У Ратайчыцы, паводле яго слоў, археолагі вярталіся ў 1980-м, 81-м, 83-м і 86-м гадах."Куды яны цяпер прыедуць — на засеянае поле? І што будуць рабіць — ураджай убіраць?" — задаецца пытаннем Іван Чайчыц.Археалагічная піраміда МаслоуУ спробе высветліць, ці могуць сельскагаспадарчыя работы пашкодзіць помніку даўніны, Sputnik звярнуўся да вучоных з Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь."На жаль, гэта класіка жанру — нават тое, што гістарычныя каштоўнасці знаходзяцца ў спісе, не ратуе іх ад такога стаўлення", — сказаў Максім Чарняўскі, кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі першабытнага грамадства.Апрацоўку палёў у непасрэднай блізкасці ад ахоўнага знака ён назваў парушэннем заканадаўства і прывёў у прыклад пяшчаны кар'ер у Вілейскім раёне, які дазволілі распрацоўваць, "не паглядзеўшы ні ў якія паперы", і ў выніку разбурылі старажытнае гарадзішча. Па словах гісторыка, культурныя каштоўнасці ў грамадстве часцяком аказваюцца "на вяршыні піраміды Маслоу".У чым розніца паміж археалогіяй і архітэктурайУ 2012 годзе ў Камянецкім раёне правялі інвентарызацыю, згодна з якой былі вызначаныя межы і зоны археалагічных помнікаў, створаны карты, у тым ліку землекарыстання."Усе ведалі, у якіх межах знаходзіцца помнік, іншая справа, калі гэта зямля апрацоўвалася раней", — адзначыў Алег Ткачоў, магістр гістарычных навук, навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі першабытнага грамадства.Паводле яго слоў, мае значэнне таксама, хто ўсталёўваў ахоўныя шыльды — мясцовыя ўлады самастойна або разам з археолагам."Часта дасылаеш дакументы — яны едуць ставіць у зусім іншае месца. Супрацоўнікі ў аддзеле культуры часта мяняюцца і не маюць паняцця, як выглядаюць помнікі, блытаюць археалогію і архітэктуру. Курган яшчэ пазнаюць, а бескурганны могільнік — для іх гэта нешта за гранню фантастыкі", — адзначыў навуковец.Па словах Алега Ткачова, часам бывае так: прыязджае інспекцыя, а помнік у іншым месцы, паволі руйнуецца."З іншага боку, цяжка выразна пазначыць мяжу. Без геасканавання складана вызначыць, дзе менавіта знаходзіцца бескурганнае пахаванне", — адзначыў спецыяліст.Інвентарызацыя наадваротКалі высветліцца, што межы помніка шырэй, чым меркавалася, іх можна павялічыць па запыце мясцовых уладаў, але гэтая працэдура можа зацягнуцца надоўга і без ініцыятывы на месцах так і заглухнуць. Алег Ткачоў распавёў, што ў 2010 — 2011 гадах спрабавалі ўнесці ў спіс, некалькі помнікаў у Белавежскай пушчы, прайшлі ўсе інстанцыі, але мясцовыя органы дакументы не зацвердзілі."Гэта інвентарызацыя наадварот, калі помнікі даўніны выключаюцца са спісаў гісторыка-культурных каштоўнасцяў", — сказаў Алег Ткачоў.Што тычыцца поля, на якім размешчаны могільнік — сельскагаспадарчыя работы не могуць, па словах навукоўца, пашкодзіць артэфактам, якія знаходзяцца на глыбіні каля 70 см."Знішчаюцца 30-40 сантыметраў пласта, у прынцыпе, калі раскопваюць правільна, гэта не вельмі моцна адсоўвае артэфакты адзін ад аднаго", — адзначыў навуковец.Прамога парушэння нямаТое, што прамога парушэння няма, пацвердзіў і Вадзім Белявец, кандыдат гістарычных навук, супрацоўнік Гістарычнага факультэта БДУ."Калі б была распрацоўка пясчанага кар'ера — гэта было б парушэнне. Пахаванне знаходзіцца на глыбіні 60-70 см. Поле раскопваецца ўжо два стагоддзі. Калі нешта ўверсе было — гэта даўно ўжо знішчана", — адзначыў гісторык.Паводле яго слоў, уладам варта клапаціцца аб тым, каб памятны знак заставаўся на месцы.У Камянецкім райвыканкаме Sputnik запэўнілі, што ніякіх парушэнняў пры правядзенні сельскагаспадарчых работ дапушчана не было.Па выніках праведзенай у 2012 годзе інвентарызацыі быў падрыхтаваны пакет дакументаў, дзе прапісана, што могільнік, які ўсхваляваў грамадскасць, размешчаны на ворным полі. У Камянецкім райвыканкаме Sputnik прадставілі выпіску з дакумента."Пахаванні знаходзяцца глыбока, і іх межы выразна не вызначаны", — адзначыў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мікалай Громік.Паводле яго слоў, некалькі гадоў таму побач з вёскай падчас ворыва знайшлі косткі. Сельскагаспадарчыя работы тут жа былі прыпыненыя, аднак пасля апынулася, што гэта — жывёльныя могільнікі сярэдзіны мінулага стагоддзя.Што тычыцца могільніка ў Ратайчыцах, Мікалай Громік упэўнены — шкоды ад сельскагаспадарчых работ яму не будзе."У нас плугі апускаюцца на глыбіню 20 сантыметраў — не больш, таму што такі там урадлівы пласт", — кажа прадстаўнік райвыканкама, спасылаючыся на тое, што па дакументах максімальна дазволеная глыбіня работ — 35 сантыметраў."Мы можам і не капаць, так што — поле быльнікам зарасце, прыйдуць чорныя капальнікі з металашукальнікамі", — падсумаваў Мікалай Громік.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/0c/1065737065_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_5fcad3c4818e776e029c3079a6d8d578.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, беларуская археалогія: самыя цікавыя знаходкі
спадчына, беларуская археалогія: самыя цікавыя знаходкі
Інвентарызацыя наадварот: як на Камянеччыне "перакопваюць" могільнік
16:29 02.04.2018 (абноўлена: 19:58 06.07.2023) Сельскагаспадарчыя работы вядуцца літаральна за некалькі метраў ад ахоўнага знака, але ў мясцовым райвыканкаме сцвярджаюць, што ўсё законна.
Камянецкі раён Беларусі багаты на археалагічныя помнікі — каля вёсак раскіданыя курганы і бескурганныя могільнікі, прычым некаторыя датуюцца ІV стагоддзем да нашай эры. На днях неабыякавы жыхар вёскі Браневічы паведаміў СМІ, што калгаснае поле раскінулася ў лічаных метрах ад знака, які паказвае, што на прылеглай тэрыторыі знаходзіцца бескурганны магільнік IV-I стагоддзяў да нашай эры.
"Там на таблічках гэта выразна напісана, як і тое, што прычыненне шкоды караецца па законе. Напэўна, яны думалі, што шкода — гэта калі капаць на 5 метраў уніз. Не, раскапаная зямля на тэрыторыі бескурганнага могільніка — гэта таксама шкода", — лічыць брэсцкі краязнаўца Іван Чайчыц.
Акрамя таго, паводле яго слоў, хімічныя ўгнаенні, якімі падкормліваюць пасевы, пранікаюць глыбока ў глебу могільніка.
Археолагі прыедуць на засеянае поле
Могільнікі, размешчаныя побач з вёскамі Трасцяніца і Ратайчыцы, вядомыя з 20-х гадоў мінулага стагоддзя. Адзін з іх быў знойдзены ў 1929 годзе падчас палявых работ, якія, асабліва адзначае Іван Чайчыц, былі адразу ж прыпыненыя. У Ратайчыцах, паводле яго слоў, знаходзяцца пахаванні XI-XII стагоддзяў нашай эры, паблізу ад Трасцяніцы — IV-I стагоддзяў да нашай эры. Знойдзеныя ў могільніках артэфакты ў цяперашні час захоўваюцца ў абласным музеі, а таксама Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук.
"А сёння сельская гаспадарка вырашыла, што глупства нейкае — што больш там ніхто капаць не будзе", — абураецца краязнаўца.
У Ратайчыцы, паводле яго слоў, археолагі вярталіся ў 1980-м, 81-м, 83-м і 86-м гадах.
"Куды яны цяпер прыедуць — на засеянае поле? І што будуць рабіць — ураджай убіраць?" — задаецца пытаннем Іван Чайчыц.
Археалагічная піраміда Маслоу
У спробе высветліць, ці могуць сельскагаспадарчыя работы пашкодзіць помніку даўніны, Sputnik звярнуўся да вучоных з Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь.
"На жаль, гэта класіка жанру — нават тое, што гістарычныя каштоўнасці знаходзяцца ў спісе, не ратуе іх ад такога стаўлення", — сказаў Максім Чарняўскі, кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі першабытнага грамадства.
Апрацоўку палёў у непасрэднай блізкасці ад ахоўнага знака ён назваў парушэннем заканадаўства і прывёў у прыклад пяшчаны кар'ер у Вілейскім раёне, які дазволілі распрацоўваць, "не паглядзеўшы ні ў якія паперы", і ў выніку разбурылі старажытнае гарадзішча. Па словах гісторыка, культурныя каштоўнасці ў грамадстве часцяком аказваюцца "на вяршыні піраміды Маслоу".
У чым розніца паміж археалогіяй і архітэктурай
У 2012 годзе ў Камянецкім раёне правялі інвентарызацыю, згодна з якой былі вызначаныя межы і зоны археалагічных помнікаў, створаны карты, у тым ліку землекарыстання.
"Усе ведалі, у якіх межах знаходзіцца помнік, іншая справа, калі гэта зямля апрацоўвалася раней", — адзначыў Алег Ткачоў, магістр гістарычных навук, навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі першабытнага грамадства.
Паводле яго слоў, мае значэнне таксама, хто ўсталёўваў ахоўныя шыльды — мясцовыя ўлады самастойна або разам з археолагам.
"Часта дасылаеш дакументы — яны едуць ставіць у зусім іншае месца. Супрацоўнікі ў аддзеле культуры часта мяняюцца і не маюць паняцця, як выглядаюць помнікі, блытаюць археалогію і архітэктуру. Курган яшчэ пазнаюць, а бескурганны могільнік — для іх гэта нешта за гранню фантастыкі", — адзначыў навуковец.
Па словах Алега Ткачова, часам бывае так: прыязджае інспекцыя, а помнік у іншым месцы, паволі руйнуецца.
"З іншага боку, цяжка выразна пазначыць мяжу. Без геасканавання складана вызначыць, дзе менавіта знаходзіцца бескурганнае пахаванне", — адзначыў спецыяліст.
Калі высветліцца, што межы помніка шырэй, чым меркавалася, іх можна павялічыць па запыце мясцовых уладаў, але гэтая працэдура можа зацягнуцца надоўга і без ініцыятывы на месцах так і заглухнуць. Алег Ткачоў распавёў, што ў 2010 — 2011 гадах спрабавалі ўнесці ў спіс, некалькі помнікаў у Белавежскай пушчы, прайшлі ўсе інстанцыі, але мясцовыя органы дакументы не зацвердзілі.
"Гэта інвентарызацыя наадварот, калі помнікі даўніны выключаюцца са спісаў гісторыка-культурных каштоўнасцяў", — сказаў Алег Ткачоў.
Што тычыцца поля, на якім размешчаны могільнік — сельскагаспадарчыя работы не могуць, па словах навукоўца, пашкодзіць артэфактам, якія знаходзяцца на глыбіні каля 70 см.
"Знішчаюцца 30-40 сантыметраў пласта, у прынцыпе, калі раскопваюць правільна, гэта не вельмі моцна адсоўвае артэфакты адзін ад аднаго", — адзначыў навуковец.
Тое, што прамога парушэння няма, пацвердзіў і Вадзім Белявец, кандыдат гістарычных навук, супрацоўнік Гістарычнага факультэта БДУ.
"Калі б была распрацоўка пясчанага кар'ера — гэта было б парушэнне. Пахаванне знаходзіцца на глыбіні 60-70 см. Поле раскопваецца ўжо два стагоддзі. Калі нешта ўверсе было — гэта даўно ўжо знішчана", — адзначыў гісторык.
Паводле яго слоў, уладам варта клапаціцца аб тым, каб памятны знак заставаўся на месцы.
У Камянецкім райвыканкаме Sputnik запэўнілі, што ніякіх парушэнняў пры правядзенні сельскагаспадарчых работ дапушчана не было.
Па выніках праведзенай у 2012 годзе інвентарызацыі быў падрыхтаваны пакет дакументаў, дзе прапісана, што могільнік, які ўсхваляваў грамадскасць, размешчаны на ворным полі. У Камянецкім райвыканкаме Sputnik прадставілі выпіску з дакумента.
"Пахаванні знаходзяцца глыбока, і іх межы выразна не вызначаны", — адзначыў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мікалай Громік.
Паводле яго слоў, некалькі гадоў таму побач з вёскай падчас ворыва знайшлі косткі. Сельскагаспадарчыя работы тут жа былі прыпыненыя, аднак пасля апынулася, што гэта — жывёльныя могільнікі сярэдзіны мінулага стагоддзя.
Што тычыцца могільніка ў Ратайчыцах, Мікалай Громік упэўнены — шкоды ад сельскагаспадарчых работ яму не будзе.
"У нас плугі апускаюцца на глыбіню 20 сантыметраў — не больш, таму што такі там урадлівы пласт", — кажа прадстаўнік райвыканкама, спасылаючыся на тое, што па дакументах максімальна дазволеная глыбіня работ — 35 сантыметраў.
"Мы можам і не капаць, так што — поле быльнікам зарасце, прыйдуць чорныя капальнікі з металашукальнікамі", — падсумаваў Мікалай Громік.