Звычайна дзяцей аддаюць на гімнастыку ў чатырохгадовым узросце, аднак можна зрабіць гэта яшчэ раней — да трох гадоў, адзначыла майстар спорту па мастацкай гімнастыцы Анастасія Перванчук у гутарцы на радыё Sputnik Малдова.
Паводле слоў трэнера, звычайна заняткі з маленькімі дзецьмі адбываюцца ў гульнявой форме, дзе іх вучаць асновам валодання сваім целам, якія ў любым выпадку дапамогуць ім у далейшым жыцці.
"Гімнастыка — самы ранні від спорту, таму нават калі ў будучыні для дзіцяці выбіраецца іншы від спорту, гімнастыка дае яму неабходную базу", — адзначыла Перванчук.
Акрамя таго, гімнастыка — гэта не толькі прыгажосць, але яшчэ і здароўе, падкрэсліла спартсменка. Нярэдка ў гімнастыку прыходзяць дзеці вельмі юнага ўзросту, але ўжо з артапедычнымі праблемамі, і тады гэтыя праблемы даводзіцца выпраўляць па ходзе заняткаў.
"Добра, калі дзіця прыходзіць у гімнастыку ў чатыры гады і раней, калі яно яшчэ пластычнае і ніякіх праблем не ўзнікае", — сказала Перванчук.