Надвор'е на тыдзень: з серады наступіць сапраўдная вясна

© Sputnik / Сергей ЛескетьСнег у маі
Снег у маі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ужо ў сераду па Беларусі будзе нязвыкла цёпла - слупкі тэрмометраў паднімуцца да +11..+18 градусаў.

МІНСК, 2 кра — Sputnik. Вясновае цяпло прыйдзе ў Беларусь з другой паловы гэтага тыдня, сведчаць дадзеныя сэрвісу "Яндэкс.Надвор'е".

Тарнада ў Сургуце - Sputnik Беларусь
Прагноз надвор'я без праблем: створана карта, якая прадкажа ўраганы

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі ў панядзелак з-за моцнага ветру. Да гэтага часу няма і доўгачаканага цяпла — слупкі тэрмометраў паднімаюцца вышэй за нуль нязначна.

Згодна з прагнозам надвор'я на гэты тыдзень ужо ў аўторак надвор'е будзе трохі камфортней — парадку +5..+9 градусаў. А сапраўдная вясна прыйдзе з серады — 4 красавіка абяцаюць майскае надвор'е: па Беларусі будзе +11..+18 градусаў.

У другой палове тыдня цёплае надвор'е захаваецца, аднак такіх высокіх значэнняў тэмпература дасягаць не будзе. Напрыклад, па Мінску ў першы тыдзень красавіка чакаецца ад +12 да +15 днём, па начах — ад 4 да +9 градусаў.

Калі верыць доўгатэрміновым прагнозам надвор'я, вясна ў Беларусі застанецца — цяпло будзе і на пачатку наступнага тыдня. Пра магчымыя замаразкаі пакуль не паведамляецца.

Зрэшты, надвор'е яшчэ можа здзівіць: напрыклад, у мінулым маі месцамі ў Беларусі выпадаў снег. Ці будзе гэтая вясна ў цэлым халадней, чым звычайна, сіноптыкі пакуль судзіць не бяруцца.

Стужка навiн
0