МІНСК, 3 кра — Sputnik. Удзел насельніцтва ў кампенсацыі выдаткаў на ацяпленне жылых памяшканняў будзе расці, заявіў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін сёння ў час 20-й спецыялізаванай выставы "Вада і цяпло".
Ён нагадаў, што ў перспектыве насельніцтва будзе цалкам аплачваць ацяпленне. Згодна з тарыфамі, якія існуюць цяпер, цеплавая энергія для грамадзян у значнай ступені датуецца дзяржавай.
"Мяркую, што гэта адбудзецца паралельна з ростам даходаў насельніцтва, зарплаты, магчыма, у 2025 годзе ці пазней", — сказаў Калінін і адзначыў, што цяпер насельніцтва пакрывае да 20% кошту ацяплення.
З 2018 года беларусы аплачваюць практычна ўсе камунальныя плацяжы па поўным кошце. Гэта было патрабаванне МВФ, з-за якога ў свой час затармазіліся перамовы аб прадастаўленні рэспубліцы новага крэдыту.
Выключэнне да гэтага часу складае цеплавая энергія. За яе беларусы па-ранейшаму плацяць менш за сабекошт.
Выстаўка "Вада і цяпло" будзе праходзіць у мінскім Футбольным манежы да 6 красавіка. У праграме значацца першы галіновай кангрэс "Эфектыўнае цепла- і водазабеспячэнне ў Беларусі", панэльныя дыскусіі і семінары.