Тэставым "палігонам" для праверкі паштовых дронаў выбралі Бурацію. Запуск праходзіў у адным з мікрараёнаў Улан-Удэ, адкуль БПЛА павінен быў даставіць невялікі груз у сяло, размешчанае ў 35 кіламетрах ад горада.
Першы беспілотнік "Пошты Расіі" ўзляцеў і ўпаў>>
Беспілотнік запусцілі ў неба, аднак ён здзейсніў некалькі некантраляваных рухаў і рэзка пайшоў уніз, а затым разбіўся аб сцяну аднаго з жылых дамоў. Відавочцы змаглі ўбачыць толькі абломкі апарата.
Па інфармацыі "Пошты Расіі", пасылка, якую павінен быў даставіць робат, не пацярпела. Вытворца апарата запэўніў, што прычынай крушэння стала няштатнае адключэнне электраабсталявання.