Саюзмультфільм паказаў першую серыю новага мультфільма пра Прастаквашына

© Photo : Союзмультфильм (2017)Кадр з мультфільма "Вяртанне ў Прастаквашына"
Кадр з мультфільма Вяртанне ў Прастаквашына - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Першая серыя за некалькі гадзін сабрала ў сацыяльных сетках больш за 2,6 мільёна праглядаў.

МІНСК, 3 кра — Sputnik. Студыя "Саюзмультфільм" прэзентавала ў аўторак першую серыю мультфільма "Вяртанне ў Прастаквашына".

За некалькі гадзін абноўлены мультфільм сабраў больш за 2,6 мільёна праглядаў.

Прэм'ера мультсерыяла адбылася ў сацсетках "УКантакце" і "Аднакласнікі". У ім сабаку Шарыка агучыў вядомы расійскі музыка Гарык Сукачоў, паштальёна Печкіна — акцёр Іван Ахлабысцін, маму Дзядзькі Фёдара — актрыса Юлія Меньшова. Дзядзька Фёдар размаўляе ў мультфільме голасам юнага акцёра Аляксея Анежына, ката Матроскіна агучыў Антон Табакоў.

Першая серыя прысвечана акцёру Алегу Табакову, які раней агучваў ката Матроскіна. Народны артыст СССР памёр 12 сакавіка бягучага года.

Раней Саюзмультфільм абвясціў аб выхадзе 30 новых гісторый пра герояў мультфільмаў пра Прастаквашына.

Стужка навiн
0