МІНСК, 4 кра — Sputnik. Працадаўцаў абавяжуць даваць беларусам двухтыднёвы дэкрэтны адпачынак пасля нараджэння дзіцяці, адпаведная норма замацаваная ў папраўках да Працоўнага кодэкса Беларусі.
Беларускія чыноўнікі ўжо некалькі гадоў выказваюцца аб магчымым увядзенні дэкрэтнага водпуску для бацькоў. Нарэшце, адпаведную норму прапісалі ў праекце змяненняў у Працоўны кодэкс Беларусі.
Калі папраўкі ў ПК будуць прынятыя, мужчыны ў рэспубліцы павінны будуць атрымліваць два тыдні дэкрэтнага водпуску без захавання заробку. Аднак такі дэкрэт будуць прадастаўляць бацькам толькі па жаданні самога маладога бацькі.
Прадастаўляць бацькам дэкрэтны адпачынак будуць аднаразова. Важна і тое, што атрымаць яго можна будзе толькі на працягу паўгода з нараджэння дзіцяці. Права атрымаць дэкрэтны адпачынак будзе не толькі ў бацькі, але і ў айчыма — гэта заканадаўцы таксама прадугледзелі.
Сёння бацькі могуць прасіць дэкрэтны адпачынак толькі ў выпадку таго, калі мама не знаходзілася ў дэкрэтным або выйшла на працу раней.
Зараз папраўкі ў Працоўны кодэкс рыхтуюцца да разгляду беларускім парламентам у першым чытанні.