МІНСК, 4 кра — Sputnik. Колькасць выпісаных электронных рэцэптаў перавысіла пяць мільёнаў, пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў галоўны спецыяліст упраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Аляксандр Вербікаў.
Спецыяліст падкрэсліў, што колькасць выпісаных электронных рэцэптаў расце ў геаметрычнай прагрэсіі — штогод у два разы.
"Укараненне электронных рэцэптаў з'яўляецца адным з этапаў інфарматызацыі сістэмы аховы здароўя краіны", — упэўнены Вербікаў.
Акрамя таго, сістэма імкнецца да стоадсоткавай інфарматызацыі працоўных месцаў ўсіх дактароў. "Сямімільнымі крокамі ідзем да таго, каб кожнае месца было забяспечана камп'ютарам, выхадам у інтэрнэт і прынтэрам", — расказаў спецыяліст.
У будучыні электронныя рэцэпты будуць прывязаныя да электронных амбулаторных картаў, на якія ўсе паліклінікі краіны пяройдуць да 2022 года.
Нагадаем, электронныя рэцэпты пачалі выдаваць у паліклініках Беларусі ў 2016 годзе. Каб атрымаць картку, неабходна з пашпартам звярнуцца ў рэгістратуру паліклінікі па месцы жыхарства. Карта выдаецца бясплатна.