Карпенка: кіраваць адукацыяй павінен міністр, а не дырэктары школ

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкВучні на свяце ў школе
Вучні на свяце ў школе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік міністэрства паабяцаў прыязджаць у падведамныя ўстановы не з параднага, а з чорнага ўваходу.

МІНСК, 4 кра — Sputnik. Міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка паабяцаў прыязджаць у падведамныя ўстановы без папярэджанняў і раскрытыкаваў бюракратызм у адукацыйнай сферы.

Уборка бульбы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Прымаць у агракласы будуць па сумоўі

Кіраўнік Міністэрства адукацыі вырашыў змагацца з бюракратыяй у адукацыі і падвойным падначаленнем устаноў.

"Галіной будзе кіраваць міністр, незалежна ад таго, хто з'яўляецца наймальнікам у начальніка ўпраўлення адукацыі і ў дырэктара школы. І хачу папярэдзіць, што час дывановых дарожак прайшоў. Я буду прыязджаць, не папярэджваючы аб сваім візіце, і ісці туды, дзе мяне не чакаюць. І не з параднага, а з чорнага ўваходу", — прыводзіць словы Карпенкі газета "Звязда".

Па словах міністра, сёння персанальную адказнасць за колькасць папяровай працы настаўнікаў нясуць дырэктары школ. Ён нагадаў: ведамства ўсталявала пералік абавязковай дакументацыі, а ўсё астатняе — "выдумкі на месцах".

Падняў Карпенка і тэму двайнога падпарадкавання ўстаноў адукацыі: часта педагогі выконваюць неўласцівыя для іх функцыі па даручэннях ад іншых органаў і ведамстваў, у тым ліку МНС.

Перапынак у гімназіі - Sputnik Беларусь
Настаўнікам у школах зарплаты плануюць падняць на 20%

"Згодзен, што працаўнікам МНС значна прасцей адправіць педагогаў па дамах сваіх выхаванцаў з заданнем праверыць бяспеку пячнога ацяплення і праінфармаваць пра гэта службы МНС. А павінна быць усё наадварот: працаўнікі МНС павінны сігналізаваць у школу пасля сваёй праверкі, што ў нейкай сям'і ёсць пагроза жыцця дзіцяці. Вось таму я і кажу, што кіраваць галіной павінен міністр", — адзначыў Карпенка.

Міністр заклікаў дырэктараў на месцах "уключыць галаву". Ён нагадаў: аб неабходнасці прысутнічаць у шосты школьны дзень ніхто не казаў — патрабавалася толькі скласці графік для таго, каб бацькі ведалі, калі з якім педагогам можна пагаварыць.

"Там, дзе адэкватны дырэктар, такіх пытанняў не ўзнікае", — сказаў на заканчэнне Карпенка.

Стужка навiн
0