Падыйшоў да сярэдзіны апошні, самы важны тыдзень Вялікага Посту — Страсная Сядміца, калі праваслаўныя хрысціяне суперажываюць апошнія дні зямнога жыцця Хрыста, яго хросныя пакуты і цудоўнае Уваскрасенне, якое і стала падставай хрысціянскага веравучэння і самога светлага свята — Вялікадня.
Протадыякан Андрэй Скробат, рэгент хору Мінскай духоўнай семінарыі падзяліўся са слухачамі радыё Sputnik Беларусь кароткім святочным пажаданнем.
"Як паводзіць сябе ў гэтыя дні? Хай кожны сам сабе адкажа на гэтае пытанне. Царква заклікае да асаблівага настрою, калі мы павінны зразумець сэнс ахвяры Хрыста — змяніць, вылечыць, выратаваць пашкоджаную прыроду чалавека як прычыну ўсіх нашых бед і няўстроянняў. Калі хтосьці думае, што асноўная задача падчас посту — устрымлівацца ад шчодрай ежы, гэта будзе памылкай: галоўны сэнс заключаецца ў мудрым самааналізе стану сваёй душы", — кажа святар.
Пажаданне протадыякана Андрэя Скробата слухайце ў аўдыёзапісу на радыё Sputnik Беларусь.