Вецер, дажджы і цяпло: якое надвор'е чакаецца ў Беларусі ў бліжэйшыя дні

© Sputnik / Кирилл Каллиников / Перайсці ў медыябанкДождж і вецер, архіўнае фота
Дождж і вецер, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У пятніцу пройдуць кароткачасовыя дажджы, чакаецца таксама парывісты вецер, аднак у выхадныя надвор'е наладзіцца: будзе цёпла і без ападкаў.

МІНСК, 5 кра — Sputnik. У пятніцу ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, магчымыя кароткачасовыя дажджы, а ў выхадныя на тэрыторыі краіны будзе суха і цёпла, пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Крокус вясной - Sputnik Беларусь
З паліто адразу ў шорты: у Брэсце пабіты тэмпературны рэкорд

У пятніцу па ўсёй тэрыторыі Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу пройдуць кароткачасовыя дажджы ў некаторых раёнах, днём ападкі чакаюцца па ўсёй краіне. Ноччу і раніцай магчымы слабы туман. Вецер паўднёвы з пераходам у заходні, днём парывісты. Ноччу і раніцай тэмпература паветра складзе ад плюс 4 да плюс 10 градусаў, днём паветра прагрэецца ад +10°С да +16°С, па паўднёвым усходзе ад плюс 17 да плюс 20 градусаў.

У суботу 7 красавіка ў Беларусь прыйдзе антыцыклон з Заходняй Еўропы. Ападкаў не будзе. У начныя і ранішнія гадзіны ў некаторых раёнах будзе слабы туман. Уначы чакаецца паўночна-заходні парывісты вецер, днём — усходні ўмераны. Начная тэмпература паветра складзе ад —2°С да +3°С, днём будзе ад плюс 10 да плюс 15 градусаў, у паўднёва-заходніх раёнах — да +17°С.

На праваслаўную Пасху 8 красавіка чакаецца сухое надвор'е. Ноччу і раніцай магчымы слабы туман. Усходні вецер пяройдзе ў паўднёвы ўмераны. Уначы будзе ад мінус 2 да плюс 5 градусаў, днём тэмпература паветра дасягне плюс 13°С..+20°С.

Стужка навiн
0