Спортам у Беларусі часцей займаюцца гараджане

© Sputnik / Кирилл Каллиников / Перайсці ў фотабанкФітнес-занятак, архіўнае фота
Фітнес-занятак, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Беларускія жанчыны займаюцца спортам трохі больш актыўна, чым мужчыны.

МІНСК, 5 кра — Sputnik. Амаль трэць жаночага насельніцтва Беларусі ўдзяляе час заняткам фізкультурай і спортам, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт рэспублікі.

Гэты паказчык істотна павялічыўся з 2010 года: тады толькі 22,5% жанчын займалася спортам, але да пачатку 2017 года іх было ўжо амаль 28%. Сярод мужчын гэты паказчык рос не так заўважна — з 23,5% на пачатак 2010 года да 26,2% на пачатак мінулага.

Большасць уцягнутых у заняткі спортам чалавек жыве ў гарадах: сярод гараджан спартсменаў-аматараў звыш 30%, а сярод сельскіх жыхароў — крыху больш за 17%.

Амаль палова з тых людзей, якія вядуць здаровы лад жыцця, яшчэ не дасягнулі 30 гадоў. Але гэта не значыць, што старэйшая ўзроставая катэгорыя не надае ўвагу спорту. Нават сярод беларусаў, якім больш за 60 гадоў, амаль кожны пяты надае час заняткам фізічнай культурай.

Паводле звестак Белстата, не ўсе беларусы поўнасцю задаволены сваім самаадчуваннем. Толькі 27,6% жыхароў рэспублікі ва ўзросце старэй за 16 гадоў ацэньвалі стан свайго здароўя як "добры", яшчэ 62,8% — як "здавальняючы".

Сусветны дзень здароўя штогод адзначаецца 7 красавіка. У гэты дзень у 1948 годзе была створана Сусветная арганізацыя аховы здароўя.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі