Напісаць "Татальны дыктант" можна будзе на 4 пляцоўках у Мінску

© Sputnik / Виктор Толочко"Татальны дыктант" у Мінску, архіўнае фота
Татальны дыктант у Мінску, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Мінск ужо ў трэці раз напіша "Татальны дыктант", у мінулым годзе ў акцыі прынялі ўдзел 540 чалавек.

МІНСК, 5 кра — Sputnik. Міжнародная адукацыйная акцыя "Татальны дыктант" пройдзе 14 красавіка, ужо ў трэці раз у ёй прыме ўдзел беларуская сталіца.

За 15 гадоў існавання праект няўхільна пашырае геаграфію: у 2018-м годзе дыктант пройдзе ў 1000 гарадах у 75 краінах свету.

У Мінску праверыць сваю пісьменнасць можна будзе на чатырох пляцоўках:

  • у Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце;
  • у Навуковай бібліятэцы БНТУ;
  • у Расійскім цэнтры навукі і культуры;
  • у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Акрамя Мінску пляцоўкі адкрыюцца ва ўсіх абласных гарадах Беларусі, а таксама ў Бабруйску, Мазыры, Полацку і ​​Рэчыцы.

У гэтым годзе арганізатары падрыхтавалі вялікую сямейную пляцоўку, дзе бацькі могуць пакінуць сваіх дзяцей на час напісання дыктоўкі. Для малых падрыхтуюць адукацыйны занятак.

Дзяўчына трымае смартфон - Sputnik Беларусь
Галасавы памочнік "Аліса" прачытае "Татальны дыктант"

Пісьменніца Гузэль Яхіна спецыяльна для акцыі напісала тэкст, які ў Мінску прачытаюць тэлевядучая і актрыса Святлана Бароўская, тэлевядучыя Алег Лепешанкоў і Кацярына Цішкевіч.

Беларуская сталіца ўжо ў трэці раз напіша "Татальны дыктант". У 2016-м годзе ў акцыі прынялі ўдзел 262 чалавекі, у 2017-м — 540 чалавек.

Татальны дыктант — штогадовая акцыя па праверцы пісьменнасці для ўсіх жадаючых, незалежна ад узросту, нацыянальнасці, узроўню адукацыі і сацыяльнага статусу. Яна паказвае, што быць пісьменным важна для кожнага; што займацца беларускай мовай нялёгка, але займальна і карысна. Праект аб'ядноўвае ўсіх, хто ўмее ці хоча пісаць і гаварыць па-руску. Унікальныя тэксты для дыктоўкі ствараюць вядомыя пісьменнікі. Галоўнай пляцоўкай "Татальнага дыктанта" гэтага года стане Далёкаўсходні федэральны ўніверсітэт, дзе дыктант прачытае аўтар тэксту Гузэль Яхіна.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі