МІНСК,6 кра — Sputnik. Нацыянальная зборная Беларусі па хакеі перамагла каманду Фінляндыі ў матчы міжнароднага турніру "Еўрапейскі хакейны выклік", паведамляе Sputnik.
Паядынак адбыўся ў Фінляндыі ў чацвер, 5 красавіка, і завяршыўся з лікам 3:2 (1:0, 1:2, 0:0, 1:0) на карысць гасцей. У складзе беларускай зборнай вызначыліся Аляксандр Паўловіч (11-я хвіліна), Сяргей Дрозд (31), Ягор Шаранговіч (63). У гаспадароў шайбы закінулі Сантэры Лукка (22) і Эмелі Суомі (29).
Лепшым гульцом у складзе зборнай Беларусі назвалі 21-гадовага брамніка Івана Кульбакова.
У пятніцу, 6 красавіка, каманды правядуць паўторны матч. Пачатак у 18:30 па мінскім часе.
У рамках "Еўравыкліку" беларусы таксама згуляюць супраць Швейцарыі, Даніі і Нарвегіі.