Відэа

Як моладзь працавала на рэканструкцыі стадыёна "Дынама"

Падпісацца
Больш за 100 прадстаўнікоў беларускай моладзі прынялі ўдзел у акцыі "Праца - крута!", арганізаванай БРСМ. Глядзіце на відэа, як моладзь працавала на будаўніцтве сталічнага стадыёна "Дынама".

Рэканструкцыя спартыўнай арэны выходзіць на фінішную прамую. Абноўлены стадыён стане пляцоўкай, на якой пройдуць многія знакавыя падзеі II Еўрапейскіх гульняў 2019 у Мінску.

"Нашы хлопцы і дзяўчаты дапамагаюць ва ўборцы смецця на аб'екце рэканструкцыі стадыёна. Акцыя ("Праца — крута! "- Sputnik) стала штотыднёвай, асноўная яе мэта — дапамагчы добраўпарадкаваць аб'ект, які рыхтуецца да Еўрапейскіх гульняў", — паведаміў Sputnik начальнік штаба студэнцкіх атрадаў МГК ГА БРСМ Сяргей Рукан.

Рэканструкцыя стадыёна "Дынама" была абвешчана Мінгарвыканкамам "Мінскай гарадской маладзёжнай будоўляй" на перыяд 2015-2016 гадоў. Тут працаваў інтэрнацыянальны студэнцкі будаўнічы атрад з Беларусі, Расіі і Украіны.

У БРСМ таксама адзначылі, што моладзевыя атрады будуць працаваць на аб'ектах II Еўрапейскіх гульняў пастаянна.

Стужка навiн
0