Фарміраванне "Белфармпрома" плануюць завяршыць да мая

© PixabayТаблеткі, архіўае фота
Таблеткі, архіўае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Зараз у холдынг уваходзіць дваццаць шэсць арганізацый фармацэўтычнай галіны.

МІНСК, 6 кра — Sputnik. Аб'яднанне вытворцаў пад эгідай холдынгу "Белфармпром" плануюць завяршыць да мая, абвясціў намеснік гендырэктара РУП "Кіруючая кампанія холдынгу "Белфармпром" Віктар Шэін.

Пакуль што з 37 прадпрыемстваў, якія маюць ліцэнзію на вытворчасць у Беларусі лекавых сродкаў, "Белфармпром" аб'ядноўвае 26 арганізацый. Усе кампаніі павінны ўвайсці ў склад холдынгу да 1 мая.

Ад прадпрыемстваў чакаюць, што яны аб'яднаюць намаганні для вываду прадукцыі на рынкі трэціх краін. Кожны завод у асобнасці можа прадаваць сваю лінейку лекаў, але калі яе дапоўняць спадарожныя вырабы, напрыклад, шпрыцы, для патэнцыйнага спажыўца, такая прапанова будзе больш прывабнай.

У рамках холдынгу плануюць павышаць інвестыцыйную прывабнасць галіны. У холдынгу спадзяюцца прыцягнуць не толькі грашовыя ўліванні, але і тэхналогіі.

Стужка навiн
0