Сіноптыкі паабяцалі на Вялікдзень добрае надвор'е: без дажджу і + 20°С

© Sputnik / Виктор ТолочкоПасхальная ноч каля Узнясенскай царквы ў вёсцы Ставок Брэсцкай вобласці
Пасхальная ноч каля Узнясенскай царквы ў вёсцы Ставок Брэсцкай вобласці - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У панядзелак у паўднёва-заходніх рэгіёнах краіны сіноптыкі прагназуюць павышэнне тэмпературы да + 24°С.

МІНСК, 7 кра — Sputnik. Паступовае пацяпленне пачынаючы ад нядзелі, 8 красавіка, чакаецца ў Беларусі, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Вясновае цяпло прыйшло ў рэспубліку ў сярэдзіне бягучага тыдню: паўсюдна дзённыя тэмпературы былі вышэй + 10°С, а месцамі слупкі тэрмометра ўздымаліся да адзнакі + 19°С.

Па дадзеных Гідрамета, у суботу, 7 красавіка, ападкаў у Беларусі не чакаецца, аднак уначы яшчэ магчымыя замаразкі да —3°С, у другой палове дня будзе істотна цяплей — ад +10 да + 16°С.

У нядзелю, 8 красавіка, калі ў рэспубліцы будзе адзначацца праваслаўны Вялікдзень, дажджу не будзе, а днём месцамі паветра прагрэецца да + 20°С.

Наступны тыдзень пачнецца па-летняму: надвор'е ў краіне будзе фарміраваць цёплая паветраная маса — максімальная тэмпература удзень складзе ад +16 да + 22°С, а ў паўднёва-заходніх рэгіёнах краіны — да + 24°С.

Стужка навiн
0