МІНСК, 8 кра — Sputnik. Мінскі баскетбольны клуб "Цмокi" аказаўся мацней за эстонскі "Калеў" ў матчы Адзінай лігі ВТБ.
Мінчане гулялі ў гасцях і вырвалі перамогу ў авертайме. Гульня ў Таліне завяршылася з лікам 80:85 на карысць "Цмокаў" (19:20, 22:18, 17:14, 15:21, 07:12).
Ёсць перамога ў Таліне — 85:80 на карысць "Цмокаў", і мы ўсё яшчэ ў пагоне за плэй-офф!!! 😃 @VTBUL @BC_Kalev pic.twitter.com/wSZUbHRFjn
— Tsmoki-Minsk (@TsmokiMinsk) 8 апреля 2018 г.
У беларусаў самым выніковым стаў шведскі легіянер Крыс Чараповіч, ён набраў 24 ачкі і зрабіў чатыры галявыя пасы.
Мінскія "Цмокi" з сямю перамогамі ў 19 матчах дзеляць 8-10 месцы турнірнай табліцы Адзінай лігі ВТБ з пермскай "Пармай" і ВЭФам з Рыгі.
Наперадзе ў падапечных Аляксандра Круцікава — матч супраць падмаскоўных "Хімак". Паядынак адбудзецца 12 красавіка ў Мінску.