На паклон да "каменнай дзяўчынкі": як святкуюць Вялікдзень на Палессі

© Sputnik / Сергей ЛескетьВялікдзень у Палессі
Вялікдзень у Палессі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускае Палессе славіцца багаццем старадаўніх легенд і паданняў, якія звязаны з мясцовымі славутасцямі. Жыхары вёскі Данілевічы, што ў Лельчыцкім раёне, могуць расказаць такую ​​гісторыю.

Калісьці даўно, у час жніва, сяляне, як звычайна, займаліся палявымі работамі. Сярод іх былі і дзяўчынка па імі Ева. У той дзень надвор'е раптоўна сапсавалася: неба завалаклі чорныя хмары. Маці Евы спалохалася, што яны не паспеюць да дажджу скласці снапы, і сказала дачцы, каб тая паспяшалася, але Ева заўпарцілася і адмовілася працаваць. Тады жанчына ў сэрцах сказала: "Каб ты каменем стала!". І тут абрынулася жудасная бура, а калі хмары рассеяліся і вецер аціх, на месцы Евы маці ўбачыла камень, які формай нагадваў фігуру чалавека — ці крыж.

Каменны крыж знаходзіцца на краі вёскі, каля дарогі. Жыхары вёскі называюць яго абярэгам ад бед і няшчасцяў і лічаць сваім абавязкам "задобрыць" "каменную дзяўчынку": даглядаюць за каменем, прыносяць да яго ежу, моляцца побач.

© Sputnik / Сергей ЛескетьШтогод напярэдадні Вялікадня мясцовыя жыхаркі збіраюцца ля каменя
Штогод напярэдадні Вялікадня мясцовыя жыхаркі збіраюцца ля каменя - Sputnik Беларусь
Штогод напярэдадні Вялікадня мясцовыя жыхаркі збіраюцца ля каменя

Мясцовыя кажуць, што калісці камень хацелі прыбраць, але ледзь яго паспелі перанесці, на вёску абрынулася чарада няшчасцяў, і крыж вярнулі на месца.

© Sputnik / Сергей ЛескетьМясцовыя жыхары прыбіраюць "каменную дзяўчынку" ў фартушкі
Пасха в Данилевичах Лельчицкого района  - Sputnik Беларусь
Мясцовыя жыхары прыбіраюць "каменную дзяўчынку" ў фартушкі

Штогод напярэдадні Вялікадня мясцовыя жыхаркі збіраюцца ля каменя, здымаюць з яго леташняе "ўбранне" і спальваюць яго за агароджай, а ўжо ў дзень свята да каменнага крыжа прыходзяць усе жыхары Даніілавічаў, прыбіраюць "каменную дзяўчынку" у фартушкі, прыносяць фарбаваныя яйкі, кулічы.

© Sputnik / Сергей ЛескетьНапярэдадні Вялікадня жанчыны здымаюць з крыжа леташняе "ўбранне"
Напярэдадні Вялікадня жанчыны здымаюць з крыжа леташняе ўбранне - Sputnik Беларусь
Напярэдадні Вялікадня жанчыны здымаюць з крыжа леташняе "ўбранне"

Абрад суправаджаецца велікоднымі спевамі і карагодамі ў выкананні мясцовых захавальніц традыцый.

© Sputnik / Сергей ЛескетьМясцовыя жыхары водзяць ля каменя карагоды
Мясцовыя жыхары водзяць ля каменя карагоды - Sputnik Беларусь
Мясцовыя жыхары водзяць ля каменя карагоды

У вёсцы вераць: калі бяздзетная пара папросіць у "каменнай дзяўчынкі" дзіцятка, іх жаданне абавязкова збудзецца.

© Sputnik / Сергей ЛескетьЛя крыжа спяваюць народныя песні
Ля крыжа спяваюць народныя песні - Sputnik Беларусь
Ля крыжа спяваюць народныя песні

Па словах жыхароў вёскі, да каменя прыязджаюць не толькі з усёй Беларусі, але і з суседніх краін.

Стужка навiн
0