Відэа

Брэсцкае "Дынама" адкрыла офіс у Кітаі

Падпісацца
Офіс беларускага футбольнага клуба "Дынама-Брэст" адкрыўся ў Кітаі. Глядзіце відэасюжэт пра з'яўленне прадстаўніцтва берасцейцаў у Пекіне.

Офіс футбольнага клуба "Дынама-Брэст" пачаў сваю працу ў Пекіне напачатку красавіка, паведамілі Sputnik у прэс-службе клуба. Зараз берасцейцы вядуць актыўную працу па прыцягненню новых партнёраў.

"Наша каманда мае выразныя мэты. У "Дынама-Брэст" ёсць сваё кіберспартыўнае падраздзяленне, і мы хочам атрымаць мясцовую аўдыторыю — кіберспартыўнага заўзятара", — распавяла прэс-сакратар "Дынама-Брэст" Вольга Хіжынкова.

Другой мэтай, па словах Хіжынковай, з'яўляецца праца са спонсарамі, прыцягненне рэкламадаўцаў.

"Кітайскія кампаніі вельмі зацікаўленыя ў прысутнасці ў Еўропе, і мы разлічваем на супрацоўніцтва. Мы бачым, што актыўнасць кітайскіх кампаній у Беларусі падмацоўваецца афіцыйнымі дамоўленасцямі на вышэйшым узроўні, ужо створана пэўная інфраструктура для іх прысутнасці ў нашай краіне", — патлумачыла яна.

Зараз брэсцкае "Дынама" ў чэмпіянаце краіны займае трэцяе месца (4 ачкі), лідзіруе БАТЭ (6). Наступны матч берасцейцы правядуць на выездзе ў Барысаве супраць "жоўта-сініх" 14 красавіка.

Стужка навiн
0