МІНСК, 10 кра — Sputnik. У аўторак прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з журналістамі дзяржаўных СМІ распавёў пра тое, якой дыеты прытрымліваецца, каб заставацца ў форме.
Пытанне аб сістэме харчавання беларускага лідара паступіла напярэдадні мерапрыемства ад аднаго з інтэрнэт-карыстальнікаў. "Тры яйкі раніцай, на абед — мяса, увечары — рыба, колькі хочаш. Цвёрдая дыета, бялковая", — адказаў кіраўнік дзяржавы.
Ён прызнаўся, што паміж асноўнымі прыёмамі ежы ў яго ёсць невялікія перакусы. "Я ем тое, што ясце і вы, толькі ў зусім малых колькасцях", — растлумачыў Лукашэнка. Прэзідэнт лічыць, што важна не толькі правільнае харчаванне, але і заняткі спортам, прысвячаць гэтаму трэба каля двух гадзін у дзень.
Падчас нядаўняй сустрэчы з беларускімі алімпійцамі прэзідэнт завастрыў увагу на тым, што спартсмены павінны добра харчавацца для дасягнення высокіх вынікаў. На яго думку, трэнеры не сочаць за гэтым аспектам падрыхтоўкі атлетаў.
"Сала — гэта самы лепшы беларускі допінг", — сказаў тады Лукашэнка, адзначыўшы, што пасля цяжкай трэніроўкі лепш спажыць у ежу менавіта гэты прадукт, а не марозіва ці пончыкі.