Магілёўскі музей шукае грошы на стварэнне гістарычнага графіці

© Sputnik / Виктор ТолочкоГарадская ратуша Магілёва, архіўнае фота
Гарадская ратуша Магілёва, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мясцовыя ўлады разлічваюць на дапамогу мецэнатаў у рэалізацыі праекта, які каштуе 5 тысяч доллараў.

МІНСК, 10 кра — Sputnik. Музей гісторыі Магілёва збірае сродкі на стварэнне гістарычнага графіці на адной са сценаў, паведаміў карэспандэнту Sputnik дырэктар Аляксей Бацюкоў.

Конкурс на стварэнне малюнка на сцяне этнаграфічнага музея быў абвешчаны год таму. Эскіз Веры Юрковай атрымаў падрымку Магілёўскага гарвыканкама, але грошай на яго рэалізацыю не знайшлося. Таму зараз шукаюць мецэнатаў, якія падтрымалі б праект "Гараджане".

Кошт пытання — 5 тысяч доллараў, расцэнкі вызначае Саюз масткоў. Зараз у музеі ўжо ёсць адна пятая неабходнай суммы — яе ахваряваў мясцовы прадпрымальнік.

Аляксей Бацюкоў падкрэсліў, што эскіз падчас працы можа быць зменены. Так, замест намаляванага на эскізе палаца з забудовамі плануецца размясціць касцёл Святога Ксаверыя з калегіумам.

Дырэктар музея падкрэсліў: хацелася б рэалізаваць праект да Дня горада, а значыць на збор сродкаў за сталося месяц-паўтара.

Музей гісторыі Магілёва з дапамогай ураджэнцаў горада, якія зараз жывуць у іншых краінах, не аднойчы выкупаў рарытэты на аукцыёнах. Напрыклад, за кошт спонсарскай дапамогі ў музей патрапіў адзіны ў Беларусі экзэмпляр Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 года.

Стужка навiн
0