МІНСК, 10 кра — Sputnik. Шматпавярхоўкі з тэхналогіяй "разумны дом" з'явяцца ў Беларусі у 2019 годзе, паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін.
"Стаіць задача пабудаваць некалькі шматпавярховых дамоў, якія будуць аснашчаны самымі апошнімі дасягненнямі ў галіне ІТ-індустрыі. Праектоўка пачалася. Я думаю, што ў наступным годзе мы атрымаем такія дамы для нашых грамадзян", — сказаў Калінін.
Сістэма "разумнага дома" дазваляе дыстанцыйна кіраваць святлом і электранагрузкамі. Яна таксама бярэ на сябе кліматкантроль, забяспечвае бяспеку праз сістэму відэаназірання, у такім доме можна нават жалюзі кантраляваць дыстанцыйна. Энергаэфектыўнасць такіх дамоў пакуль не відавочная, часта выдаткі з укараненнем падобных сістэм узрастаюць, але ў ЗША зручнасць такога дома многіх падкупіла.
Калінін распавёў, што ў Беларусі больш за 20 тысяч індывідуальных дамоў абсталяваныя разумнымі тэхналогіямі. Ён упэўнены, што воблачныя тэхналогіі, якія ўжываюць у "разумных дамах" неабходна выкарыстоўваць і ў іншых сферах, уключаючы медыцыну, транспарт, прамысловасць і іншыя.