Бярэм рыдлёўкі і венікі: рэспубліканскі суботнік пройдзе 21 красавіка

© Sputnik / Павел Лисицын / Перайсці ў медыябанкСуботнік у парку, архіўнае фота
Суботнік у парку, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнікі дзяржаўных органаў паўдзельнічаюць у суботніку на сваёй малой радзіме.

МІНСК, 11 кра — Sputnik. Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў гэтым годзе 21 красавіка, адпаведнае рашэнне было прынята Саветам міністраў Беларусі.

Зялёны лабірынт, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Зялёны лабірынт з'явіцца ў цэнтры Мінска вясной

Традыцыя правядзення суботнікаў з савецкіх часоў захавалася і ў сучаснай Беларусі — традыцыйна яны праходзяць у другой палове красавіка, у бліжэйшыя да дня нараджэння Уладзіміра Леніна даты.

Згодна з рашэннем Саўміна, рэспубліканскі суботнік у гэтым годзе пройдзе 21 красавіка. Удзел у ім добраахвотны — людзей запрашаюць добраўпарадкаваць або прыводзіць у парадак прылеглыя тэрыторыі, гісторыка-культурныя каштоўнасці, рыхтаваць дзіцячыя лагеры да лета.

Прымуць удзел у суботніку і прадстаўнікі дзяржаўных органаў кіравання — яны будуць выязджаць на сваю малую радзіму. Нагадаем, менавіта годам малой радзімы абвешчаны 2018-ы.

Заробленыя на суботніку грошы пералічаныя ў абласныя і мінскі гарадскі выканкам, а таксама ў Мінфін. Пойдуць грошы на патрэбныя сферы аховы здароўя, прывядзенне ў належны стан населеных пунктаў і пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама іншыя патрэбы.

Стужка навiн
0