Бабра злавілі ў дзіцячым садзе ў Бабруйску

© PixabayБабёр
Бабёр - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Спецыялісты мяркуюць, што ў садзік жывёла магла трапіць з найбліжэйшай ракі Бярэзіны.

МІНСК, 11 кра — Sputnik. Супрацоўнікі МНС злавілі на тэрыторыі аднаго з дзіцячых садкоў Бабруйска бабра, паведаміў у эфіры мясцовага тэлебачання інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Бабруйскага ГРАНС Аляксей Сафронаў.

Алень-марал Жэнечка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Алтайскіх аленяў пачалі разводзіць у Лідскім раёне

Жывёлу знайшлі каля дашкольнай установы адукацыі раніцай у аўторак.

"У цэнтр аператыўнага ўпраўлення па тэлефоне звярнулася выхавальніца аднаго з садоў і расказала, што на тэрыторыі знаходзіцца бабёр", — сказаў Сафронаў.

Паводле яго слоў, на месца здарэння аператыўна выехалі выратавальнікі, яны ачапілі месца, дзе была знойдзена жывёла, і злавілі бабра.

Жывёлу пасля праверкі на мясцовай ветстанцыі адпусцілі за рысай горада. Паводле інфармацыі тэлеканала, у сад бабёр мог патрапіць з натуральнага асяроддзя пражывання — рэкі Бярэзіны.

Стужка навiн
0