"Стыў Джобс свайго часу": старадрукі Спірыдона Собаля выставілі ў музеі

© Sputnik / Анастасия ВолчокТак выглядала адзенне часоў Спірыдона Собаля
Так выглядала адзенне часоў Спірыдона Собаля - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Часовая экспазіцыя, прысвечаная беларускаму друкару і асветніку, будзе працаваць у Музеі гісторыі беларускай літаратуры да 27 красавіка.

Музейная зала напоўненая паветрам і святлом. На сцяне ў маляўнічым беспарадку развешаны літары, якія абрамляюць лінагравюру. На ёй — друкары і гравёры Магілёўскага Богаяўленскага брацтва, і літары ствараюць вакол выявы своеасаблівы арэол. Наведвальнікаў музея сустракае партрэт пэндзля магілёўскага мастака Базыля Камарова — друкар і асветнік Спірыдон Собаль глядзіць спакойна і строга. Справа — стэнды са старажытнымі выданнямі XVII cтагоддзя з яго друкарні ў Кіеве, Магілёўскага брацкага манастыра, Богаяўленскай друкарні Спірыдона Собаля ў Куцейне і іншыя.

© Sputnik / Анастасия ВолчокПарадны партрэт Спірыдона Собаля пэндзля Базыля Камарова, 1993 г.
Парадны партрэт Спірыдона Собаля пэндзля Базыля Камарова, 1993 г. - Sputnik Беларусь
Парадны партрэт Спірыдона Собаля пэндзля Базыля Камарова, 1993 г.

"Экспазіцыя не надта вялікая, але вельмі змястоўная", — кажа Вольга Гулева, загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзелу Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

© Sputnik / Анастасия ВолчокЭкспазіцыя выставы невялікая, але вельмі змястоўная
Экспазіцыя выставы невялікая, але вельмі змястоўная - Sputnik Беларусь
Экспазіцыя выставы невялікая, але вельмі змястоўная

Прадстаўленыя выданні знаёмяць з кнігадрукарскім шляхам Спірыдона Собаля, але самая вядомая праца нашага славутага суайчынніка зараз знаходзіцца на выставе ў Нацыянальнай бібліятэцы.

© Sputnik / Анастасия ВолчокЗагадчык навукова-экспазіцыйнага аддзелу Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Вольга Гулева
Загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзелу Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Вольга Гулева - Sputnik Беларусь
Загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзелу Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Вольга Гулева

Пра асобу Спірыдона Собаля можна разважаць вельмі доўга, таму што і ў цяперашні час даследчыкі працягваюць вывучаць яго вялікую спадчыну і знаходзіць у ёй новае і цікавае.

© Sputnik / Анастасия ВолчокУ цэнтры інсталяцыі - лінагравюра Базыля Камарова "Друкары і гравёры Магілёўскага Богаяўленскага братства"
У цэнтры інсталяцыі - лінагравюра Базыля Камарова Друкары і гравёры Магілёўскага Богаяўленскага братства - Sputnik Беларусь
У цэнтры інсталяцыі - лінагравюра Базыля Камарова "Друкары і гравёры Магілёўскага Богаяўленскага братства"

"Ён хацеў, каб яго суграмадзяне навучыліся не толькі чытаць, але разважаць і маліцца сам насам", - расказвае Вольга Гулева пра друкарскую і асветніцкую дзейнасць Спірыдона Собаля.

© Sputnik / Анастасия ВолчокЛюбоў да роднай культуры - з дзяцінства
Любоў да роднай культуры - з дзяцінства - Sputnik Беларусь
Любоў да роднай культуры - з дзяцінства

Гэтую думку падтрымлівае і намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша. Па яго словах, зараз беларусы пачалі нанова адкрываць сваю гісторыю, і гэта з'яўляецца працэсам нацыянальнага самавыхавання. Вельмі важна ведаць культурную спадчыну, якая засталася з часоў, у якія жыў і працаваў Спірыдон Собаль.

"Тады паўставала новая – не скажу цывілізацыя, але паўставала новая ў значнай меры Беларусь", - кажа Алесь Суша.

© Sputnik / Анастасия ВолчокНамеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь Алесь Суша
Намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь Алесь Суша - Sputnik Беларусь
Намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь Алесь Суша

Старажытны буквар, сцвярджае ён, гэта не проста кніга, па якой дзеці вывучалі літары. У тыя часы па букварам вучыліся не толькі пісьму, але і ўвогуле быць чалавекам.

Алфавіт у першым Буквары (1618 год) - Sputnik Беларусь
Прывітанне з Лондана: чаму першага беларускага Буквара няма на радзіме

"Гэта не была кніга, па каторай вучыліся чытаць "мама мыла раму", гэта не была кніга, па каторай вучылі толькі "а, б, в, г, д", яшчэ нешта. Гэта была кніга, праз каторую чалавек, не абавязкова малы, адкрываў акно ці дзверы ў свет разумнага жыцця, у свет інтэлектуальных каштоўнасцяў таго часу", - расказвае Алесь Суша.

Кнігі XVII cтагоддзя аздоблены маляўнічымі гравюрамі і набраны прыгожым шрыфтам, які пасля шырока выкарыстоўваўся ў Маскоўскай дзяржаве, якая, жартуе даследчык, намагалася "прысвоіць" творы знакамітага беларускага друкара – адзін з рускіх кнігадрукароў выдаў яго кнігу пад сваім імем.

© Sputnik / Анастасия ВолчокВыданні таго часу ўпрыгожаны шматлікімі гравюрамі
Выданні таго часу ўпрыгожаны шматлікімі гравюрамі - Sputnik Беларусь
Выданні таго часу ўпрыгожаны шматлікімі гравюрамі

Увогуле, Спірыдон Собаль аказаў значны ўплыў на пашырэнне кнігадрукавання ў Маскоўскай дзяржаве, але пачаў друкаваць кнігі ён у Кіеве, адкуль потым прывёз усё неабходнае абсталяванне ў беларускі Магілёў, на сваю малую радзіму.

© Sputnik / Анастасия ВолчокЛіманар. Друкарня Спірыдона Собаля, Кіеў, 1628 г.
Ліманар. Друкарня Спірыдона Собаля, Кіеў, 1628 г. - Sputnik Беларусь
Ліманар. Друкарня Спірыдона Собаля, Кіеў, 1628 г.

Па словах дырэктара Музея гісторыі Магілёва Аляксея Бацюкова, яшчэ ў 60-я гады была напісана адна з галоўных работ па асобе Спірыдона Собаля, якая пачыналася на той час правакацыйна: беларускі друкар Спірыдон Собаль. Аўтар гэтага артыкула асабліва падкрэслівала, што хоць яго лічаць украінскім друкаром, нарадзіўся Спірыдон Собаль у Беларусі. Зараз яго спадчына захоўваецца ў шматлікіх бібліятэках, якія ганарацца тым, што змаглі набыць гэтыя кнігі.

© Sputnik / Анастасия ВолчокСпірыдон Собаль хацеў, каб яго суграмадзяне навучыліся не толькі чытаць, але разважаць і маліцца сам насам
Спірыдон Собаль хацеў, каб яго суграмадзяне навучыліся не толькі чытаць, але разважаць і маліцца сам насам - Sputnik Беларусь
Спірыдон Собаль хацеў, каб яго суграмадзяне навучыліся не толькі чытаць, але разважаць і маліцца сам насам

Спірыдон Собаль з'яўляецца аднім з культурных герояў нацыянальнага маштабу, якога мы ўсё яшчэ адкрываем: даследчыкі расчытваюць выданні, вызначаюць, да якой менавіта друкарні яны належаць. Уплыў асветніка і друкара на тагачасную культуру складана пераацаніць.

"Калі мы прыменім сучасныя характарыстыкі да гэтай асобы, ён раўназначны такім дзеячам сучаснасці, якія рухаюць наперад прагрэс, рухаюць наперад асвету, як дзеячы сучаснага лічбавага свету, як дзеячы сучаснай інтэрнэт-прасторы – Стыў Джобс, Біл Гейтс", - прыводзіць трапнае параўнанне Аляксей Бацюкоў.

© Sputnik / Анастасия ВолчокДырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў
Дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў - Sputnik Беларусь
Дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў

На жаль, не ва ўсіх зараз ёсць магчымасць убачыць гэтыя кнігі на свае вочы, таму што большая частка з іх пакуль не алічбавана. З такой практычнай прапановай выступіў на адкрыцці выставы дырэктар Інстытута літартуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Іван Саверчанка.

© Sputnik / Анастасия ВолчокДырэктар Інстытута літартуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Іван Саверчанка
Дырэктар Інстытута літартуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Іван Саверчанка - Sputnik Беларусь
Дырэктар Інстытута літартуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Іван Саверчанка

Ён адзначыў, што добра было б спалучыць мінуўшчыну з сучаснымі тэхналогіямі і зрабіць прадстаўленыя на выставе выданні набыткам усяго свету.

© Sputnik / Анастасия ВолчокКніга з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі – лексікон, двухмоўны слоўнік з царкоўнаславянскай на гутарковую мову
Кніга з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі – лексікон, двухмоўны слоўнік з царкоўнаславянскай на гутарковую мову - Sputnik Беларусь
Кніга з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі – лексікон, двухмоўны слоўнік з царкоўнаславянскай на гутарковую мову

Спірыдон Собаль (па іншых звестках Багдановіч) – друкар i асветнік, выбітны дзеяч беларускай культуры. Ён нарадзіўся каля 1580 –1590 гг. у Магілёве ў сям'i бурмістра, дзе і атрымаў пачатковую адукацыю. Друкаваць кнігі пачаў у Кіеве, які ў той час быў цэнтрам мясцовай праваслаўнай мітраполіі. Пасля Спірыдон Собаль заснаваў друкарні ў родных мясцінах: Куцейне, Буйнічах і Магілёве.

Часовая экспазіцыя, прысвечаная беларускаму друкару і асветніку, будзе працаваць у Музеі гісторыі беларускай літаратуры да 27 красавіка. Выставачны праект быў падрыхтаваны сумесна з Музеем гісторыі Магілёва, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Я. Коласа НАН Беларусі і Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь.

Стужка навiн
0