Беларусь паднялася ў рэйтынгу ФІФА

© Photo : АБФФЗборная Беларусі па футболе на трэніроўцы
Зборная Беларусі па футболе на трэніроўцы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Палепшыць пазіцыю ў рэйтынгу зборная змагла дзякуючы перамогам над Азербайджанам і Славеніяй.

МІНСК, 12 кра — Sputnik. Нацыянальная зборная Беларусі па футболе паднялася на 14 пазіцый у рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА), новая версія якога была апублікаваная ў чацвер на афіцыйным сайце арганізацыі.

"Белакрылыя" ў сакавіцкай версіі рэйтынгу размяшчаліся на 93-м радку, але дзякуючы дзвюм выязным перамогам у таварыскіх матчах над Азербайджанам (1:0) і Славеніяй (2:0) каманда цяпер займае 79-е месца. У Беларусі 410 ачкоў.

Наступны спарынг падапечныя Ігара Крывушэнкі правядуць супраць Венгрыі 6 чэрвеня ў Брэсце, а 9 чэрвеня — у Тампэрэ супраць Фінляндыі.

У топ-10 новага рэйтынгу адбыліся змены: палепшылі свае пазіцыі Бельгія, Францыя і Швейцарыя. Першая дзясятка рэйтынгу:

  1. (1) Германія — 1533 ачкі
  2. (2) Бразілія — ​​1384
  3. (5) Бельгія — 1346
  4. (3) Партугалія — ​​1306
  5. (4) Аргенціна — 1254
  6. (8) Швейцарыя — 1179
  7. (9) Францыя — 1166
  8. (6) Іспанія — 1162
  9. (10) Чылі — 1146
  10. (6) Польшча — 1118

Расія ў рэйтынгу апусцілася на рэкордна нізкае для сябе месца — 66-е. Расійскія футбалісты правялі ў сакавіку два кантрольныя матчы, у якіх ўступілі камандам Бразіліі (0:3) і Францыі (1:3). Раней самай нізкай пазіцыяй для расійскай каманды было 65-е месца.

З краін былога Савецкага Саюза лепшая пазіцыя ў каманды Украіны, якая на 30-м радку.

Стужка навiн
0