Месяц да "Еўрабачання": каго букмекеры назвалі відавочнымі фаварытамі шоу

© Photo : EBUСцэна Еўрабачання
Сцэна Еўрабачання - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Перамогу і букмекеры, і фанаты конкурсу прадказваюць ізраільцянцы Netta, якая выконвае незвычайную песню I'm not your toy.

Да фіналу конкурсу песні "Еўрабачанне 2018" застаецца роўна месяц — шоу пройдзе 12 мая ў партугальскім Лісабоне. Ужо вядомыя ўсе ўдзельнікі конкурсу і песні, якія яны прадставяць, а букмекеры актыўна робяць стаўкі на магчымых пераможцаў і фіналістаў.

Украинский певец Alekseev во время отбора на Евровидение - Sputnik Беларусь
Alekseev: будзем старацца апраўдаць давер Беларусі на "Еўрабачанні"

Перамога за Ізраілем?

Букмекерскія канторы ўжо больш за месяц называюць аднаго фаварыта будучага "Еўрабачання" — ізраільцянку Netta, якая паедзе ў Лісабон з незвычайнай песняй I'm not your toy. Увагу прыцягвае і сама артыстычная спявачка, і кампазіцыя, і манера выканання, і танцы "як у курачкі".

З прыкметным адрывам у спісе фаварытаў "Еўрабачання" ідзе Эстонка Эліна Нячаева — яе электронную оперную баладу La Forza пакуль ставяць на другое месца, але многія сумняваюцца ў эфектнасці шоу, таму Нячаева ў выніку можа заняць месца ніжэй.

Нарэшце, замыкае тройку лідэраў малады чэх Мікалас Ёзэф з RNB пад назвай Lie to me. Прадстаўніка Чэхіі многія ўжо параўналі з Джасцінам Біберам, аднак у "Еўрабачанні" такія моладзевыя песні не перамагалі вельмі даўно.

Таксама высока ў рэйтынгах букмекераў стаяць прадстаўнікі Балгарыі, Аўстраліі, Швецыі і Бельгіі. Але ў маі ўсё можа памяняцца — так, у мінулым годзе лідэраў букмекеры праракалі адных, а пераможцамі шоу сталі зусім іншыя.

Спявак Мікіта Аляксееў, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Alekseev на "Еўрабачанні" выступіць пад нумарам восем

Якія шанцы ў Беларусі?

Пакуль спевака Alekseev'а, які прадстаўляе Беларусь, ставяць на 15 месца ў агульным рэйтынгу — вышэй, чым украінца Melovin і расіянку Юлію Самойлаву. Калі па выніках шоу адбудзецца сапраўды такое размеркаванне месцаў, то Беларусь упершыню за час удзелу ў шоў зойме месца вышэй гэтых краін.

Аднак па стаўках на вынікі першага паўфіналу Alekseev пакуль трымаецца на 12 месцы. У фінал шоу пройдуць толькі дзесяць артыстаў. Змагацца яму прыйдзецца ў моцным паўфінале — з Ізраілем, Чэхіяй, Эстонія, Балгарыя і Бельгіяй. З постсавецкіх краін у першым паўфінале будуць Арменія і Азербайджан, якім таксама прадракаюць выхад у фінал, а таксама Літва.

Зрэшты, прагнозы букмекераў яшчэ могуць прыкметна памяняцца, калі стануць вядомыя падрабязнасці нумароў выканаўцаў і першыя відэа рэпетыцый у Лісабоне. Ужо да канца красавіка адгадаць пераможцаў і лідэраў "Еўрабачання" можна будзе амаль са стоадсоткавай гарантыяй.

Стужка навiн
0