Гродзенцы плануюць узнавіць першую ў гісторыі дакладную выяву горада

© Sputnik / Валерия СоловьеваГродна, архіўнае фота
Гродна, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Арыгіналы 450-гадовага медзярыту зараз захоўваюцца ў некалькіх еўрапейскіх калекцыях, але ў Беларусі іх няма.

МІНСК, 12 кра — Sputnik. Гродзенскія майстры плануюць узнавіць рарытэтную 450-гадовую гравюру з панарамай горада. Зараз ідзе збор сродкаў праз краудфандынгавую кампанію.

Медзярыт з выявай Гродна быў створаны ў 1568 годзе ў Нюрнбергу.

© Photo : Аўтары праекта "Анёлы над горадам"Так будзе выглядаць гатовая гравюра
450-гадовая гравюра з выявай Гродна - Sputnik Беларусь
Так будзе выглядаць гатовая гравюра

"Нагодай для яе стварэння стала сустрэча ў горадзе замежных пасольстваў, аднак на паперы знайшлі адлюстраванне не толькі дыпламаты і вайскоўцы — на фоне гарадской забудовы з вялікай падрабязнасцю паказана паўсядзённае жыццё горада сярэдзіны XVI стагоддзя: пранне бялізны гараджанкамі на беразе Нёмана, гульня хлопчыка з куранятамі, праца рамеснікаў-гарбароў, выгрузка купецкіх тавараў з віціны і шматлікія іншыя сюжэты", — расказалі аўтары праекта.

"Сапраўднае адлюстраванне горада Гродна ў Літве " — першая ў гісторыя дакладная выява беларускага горада. Некалькі асобнікаў гравюры захоўваецца ў еўрапейскіх калекцыях, але ў Беларусі яе пакуль што няма.

Каб зрабіць  дакладную копію, майстры плануюць выкупіць даступныя лічбавыя копіі гравюры з розных сусветных архіваў, вывучыць яе і аднавіць друкарскую форму, каб зрабіць некалькі добрых копій. Адзін з асобнікаў будзе расфарбаваны ў адпаведнасці з тагачаснай традыцыяй.

Плануецца, што гравюра будзе захоўвацца ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі і кожны жадаючы зможа паглядзець на горад 450 гадоў таму.

Стужка навiн
0