МІНСК, 13 кра — Sputnik. Аўстралійская чарапаха з Мэры Рывер апынулася пад пагрозай знішчэння.
Яшчэ ў 2010 годзе заолагі паведамлялі аб тым, што папуляцыя скарацілася на 95 адсоткаў.
Чарапахі жывуць толькі ў адным месцы — у рацэ Мэры Рывер у Аўстраліі. Гэтыя рэптыліі здольныя размнажацца толькі пасля дасягнення дваццаці пяці гадоў. У апошні час паветра вакол ракі загазаванае, а берагі забудоўваюць будынкамі, так што чарапашцы складаней хаваць свае яйкі. Таксама яйкам чарапах пагражаюць лісы і сабакі.
Чарапашка з'яўляецца з яйкаў трох-чатырохсантымэтровых, але вырастае ў самую вялікую прэснаводную чарапаху Аўстраліі — панцыр можа дасягаць 50 сантыметраў. Зялёныя водарасці растуць не толькі ў яе на галаве, але на панцыры і іншых частках тулава. Такі сімбіёз дазваляе чарапасе быць незаўважнай на дне ракі, а раслінам — пераносіць насенне.
У самцоў гэтага віду заўважаны самы доўгі хвост сярод чарапах — дзве траціны ад даўжыні панцыра. Цікава, што гэтыя рэптыліі здольныя паглынаць кісларод праз клааку, знаходзячыся пад вадой. Гэта дазваляе ім не ўсплываць на паверхню да трох дзён.