Беларусы распісалі для прынца Гары і яго нявесты чайны сервіз

© Sputnik / Елена ВасильеваРоспіс чайнага сервіза для прынца Гары і Меган Маркл
Роспіс чайнага сервіза для прынца Гары і Меган Маркл - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Чайны сервіз накіруюць па адрасе Кенсінгтонскага палаца - знайсці яго не складана.

МІНСК, 13 кра — Sputnik. Беларусы сабраліся ў адным з гандлёвых цэнтраў Мінска з вельмі незвычайнай нагоды — распісаць керамічны сервіз для каралеўскай сям'і. Апошняя пра гэты намер яшчэ не ведае, але прысутныя настроены рашуча. Сервіз дапоўняць некалькімі кілаграмамі гарбаты і адправяць у Кенсінгтонскі палац як падарунак Гары і яго нявесце.

На майстар-класе па кераміцы, на якім і рэалізоўвалі план, сабраліся ўсе жадаючыя, але ў сервіз для Гары і Меган трапяць толькі лепшыя кубачкі. Карэспандэнт Sputnik пабывала на майстар-класе і высветліла, што беларусы любяць больш — кераміку ці каралеўскую сям'ю.

Бусел ляціць да Меган і Гары

Некаторыя наведвальнікі майстар-класа не хаваюць сваёй цікавасці да каралеўскай сям'і. Ганна малюе на кубачку для пары беларускага бусла, які традыцыйна прыносіць дзіця — кажа, на Біг-Бэн Меган і Гары з акна могуць паглядзець.

"Мне было дзевяць гадоў, калі загінула прынцэса Дыяна. У той час былі папулярныя часопісы з налепкамі, у маім з прынцэсай не хапае толькі дзвюх. Я ніколі там не была, але люблю культуру, гісторыю, спорт гэтай краіны", — распавяла дзяўчына.

© Sputnik / Елена ВасильеваУ сервіз для Гары і Меган трапяць толькі лепшыя кубачкі
В сервиз для Гарри и Меган попадут только лучшие чашечки - Sputnik Беларусь
У сервіз для Гары і Меган трапяць толькі лепшыя кубачкі

Хтосьці маляваць любіць яшчэ больш, чым Вялікабрытанію. А каб у Лондане ведалі, што такое Беларусь, адна з удзельніц — Кацярына — паспрабуе на кубачак перанесці адну з карцін Марка Шагала.

"Пара зараз знаходзіцца на выдатным этапе, гэта такі стан палёту! Мне на вяселле сябры таксама падарылі сервіз, да гэтага часу п'ём з яго чай", — распавяла суразмоўца.

За суседнім столікам Святлана малюе на кубку рыбак у каронах, а на донцы — акуратнае сэрцайка. І тлумачыць — у дзяцінстве нас заўсёды ўгаворвалі, маўляў, даядай усё! І як жа прыемна будзе, дапіўшы чай, знайсці на дне кубка сэрцайка.

"І ўспомніць, што каханне — гэта галоўнае. А маё самае знакавае чаяванне звычайна адбываецца ў першы дзень адпачынку. Прачынаешся і з першым кубкам гарбаты адчуваеш асалоду", — смяецца дзяўчына.

© Sputnik / Елена ВасильеваАўтары некаторых малюнкаў свае кубкі нікому не збіраюцца перадаваць і маюць намер пакінуць іх сабе
Авторы некоторых рисунков свои чашки никому не собираются передавать и намерены оставить их себе - Sputnik Беларусь
Аўтары некаторых малюнкаў свае кубкі нікому не збіраюцца перадаваць і маюць намер пакінуць іх сабе

А нехта прыйшоў на майстар-клас не дзеля каралеўскай сям'і, а дзеля досведу. Таму на некаторых кубках не брытанская сімволіка, а, напрыклад, мілыя панды. Аўтары гэтых малюнкаў свае кубкі нікому не збіраюцца перадаваць і маюць намер пакінуць пры сабе.

Трымай пэндзлі ў чысціні

Удзел у майстар-класе прымаюць і прафесійныя мастакі Міця Післяк, Надзя Бука, Базыль Стахіевіч. Майстра па кераміцы са студыі Moon Ceramic вучаць і аматараў, і прафесіяналаў асновам працы з новымі матэрыяламі. Аказалася, што гліна толькі вонкава просты матэрыял, і нават мастак можа не адразу з ёй даць рады.

Жадаючым навучыцца роспісу па кераміцы даюць некалькі важных саветаў:

  • трымаць пэндзлі у чысціні;
  • спяшацца — фарбы для керамікі хутка высыхаюць;
  • не змешваць колеры і быць гатовымі да таго, што абпал зробіць іх ярчэй.

Правілы не такія складаныя, як у каралеўскім доме, але такія ж строгія.

© Sputnik / Елена ВасильеваУ майстар-класе прынялі ўдзел прафесійныя мастакі
В мастер-классе приняли участие профессиональные художники - Sputnik Беларусь
У майстар-класе прынялі ўдзел прафесійныя мастакі

А тым часам прынц Гары і яго нявеста Меган Маркл працягваюць рыхтавацца да вяселля. Цырымонія пройдзе 19 мая ў капэле Святога Георгія ў Віндзорскім замку.

Запрошаным гасцям Гары і Меган ўжо абвясцілі, што не жадаюць падарункаў, і папрасілі іх пералічыць грошы на дабрачыннасць. Для гэтага пара абрала восем дабрачынных арганізацый рознай накіраванасці — ад дапамогі бяздомным да абароны жанчын у Індыі. Але беларусы справядліва вырашылі, што сервіз на вяселлі лішнім не бывае.

Стужка навiн
0