Скрадзеную карціну Шагала знайшлі праз 30 гадоў на гарышчы

© Photo : FBIСкрадзеную карціну Шагала знайшлі праз 30 гадоў на гарышчы
Скрадзеную карціну Шагала знайшлі праз 30 гадоў на гарышчы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Палатно пад назвай "Атэла і Дэздэмона" знайшлі супрацоўнікі ФБР на гарышчы няўдалага перакупшчыка.

МІНСК, 13 кра – Sputnik. Карціна Марка Шагала "Атэла і Дэздэмона", якую 30 гадоў назад скралі ў сям'і Хеллер з іх дома ў Манхэтэне, увесь гэты час знаходзілася ў кардонным футляры на гарышчы пасрэдніка, паведамляецца на сайце Федэральнага бюро расследванняў.

Знайсці палатно атрымалася дзякуючы пільнаму супрацоўніку галерэі, у якую звярнуўся мужчына, які спрабаваў праз яе прадаць карціну, якая была напісана Шагалам, калі беларускі мастак жыў у Парыжы. Уладальніка галярэі насцярожыла адсутнасць дакументаў, якія маглі пацвердзіць сапраўднасць палатна і яго паходжанне, і ён звярнуўся ў офіс ФБР у Вашынгтоне.

© Photo : FBIМарк Шагал написаў "Атэла і Дэздэмону" ў 1911 годзе, калі жыў у Парыжы
Марк Шагал написаў Атэла і Дэздэмону ў 1911 годзе, калі жыў у Парыжы - Sputnik Беларусь
Марк Шагал написаў "Атэла і Дэздэмону" ў 1911 годзе, калі жыў у Парыжы

Расследаванне прывяло да дому чалавека ў Мэрылэндзе, дзе ён на працягу многіх гадоў хаваў карціну на сваім гарышчы ў футляры з дзвярнога вушака і фанеры. На верхняй частцы скрынкі быў надпіс: "Рознае. Вышэйшая школа мастацтва".

Паводле судовых дакументаў, незаконны ўладальнік карціны атрымаў яе ў канцы 1980-х ці ў пачатку 1990-х гадоў ад чалавека, які скраў Шагала ў Нью-Ёрку. Вор, у сваю чаргу, быў рабочым у будынку, дзе жылі Хеллеры, якія валодалі шматлікімі карцінамі і скульптурамі вядомых мастакоў, такіх як Рэнуар, Пікаса і Шагал, некаторыя з іх таксама зніклі ў той час.

Паведамляецца, што вор перадаў карціну на перапродаж, але здзелка сарвалася. Пасярэднік, у сваю чаргу, звяртаўся ў галерэю двойчы, у 2011 і 2017 гадах. Менавіта дзякуючы гэтаму атрымалася знайсці карціну – супрацоўнікі галерэй павінны паведамлять пра ўсе прадметы мастацтва, паходжанне якіх вызывае сумневы.

© Photo : FBIНадпіс сведчыць пра тое, што карціна экспанавалася ў музеі Цюрыха ў Швейцарыі
Надпіс сведчыць пра тое, што карціна экспанавалася ў музеі Цюрыха ў Швейцарыі - Sputnik Беларусь
Надпіс сведчыць пра тое, што карціна экспанавалася ў музеі Цюрыха ў Швейцарыі

Законныя ўладальнікі карціны Шагала Хеллеры абодва ўжо пайшлі з жыцця. Палатно "Атэла і Дэздэмона" будзе выстаўлена на аўкцыён, які павінен, у тым ліку, пакрыць суму страхоўкі, якую выплацілі пасля крадзяжу.

Вор і перакупнік не будуць пакараныя з-за сканчэння тэрміну даўнасці. Вядома, што мужчына, які скраў карціну, ужо адбываў срокі за крадзеж прадметаў мастацтва.

Стужка навiн
0