Транспартнікі запускаюць дадатковыя аўтобусы да Радаўніцы

© Sputnik / Виктор ТолочкоРадаўніца на Паўночных могілках Мінска
Радаўніца на Паўночных могілках Мінска - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У аўторак у Мінску будзе арганізавана 240 дадатковых аўтобусаў да могілак.

МІНСК, 13 кра — Sputnik. Дадатковы грамадскі транспарт запускаюць у Мінску да Радаўніцы, паведамілі ў ДУ "Сталічны транспарт і сувязь".

Цягнік Беларускай чыгункі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Чыгунка запусціла дадатковыя цягнікі ў рэгіёны да выхадных

У сталіцы ўжо запушчаны некалькі дадатковых маршрутаў. Максімум дададковых адзінак аўтатранспарту абяцаюць запусціць у аўторак.

"У аўторак, 17 красавіка, у горадзе будзе арганізавана каля 240 дадатковых адзінак рухомага складу да месцаў пахаванняў", — распавялі на прадпрыемстве.

Дадатковыя аўтобусы ў аўторак будуць хадзіць да васьмі вечара. Больш транспарту будзе хадзіць таксама ў суботу, нядзелю і панядзелак. Дададковыя саставы пусцяць не толькі па існуючых маршрутах — увялі і часовыя.

Больш падрабязная інфармацыя аб дадатковых рэйсах, запушчаных да Радаўніцы, размешчана на афіцыйным сайце сталічнай арганізацыі.

Стужка навiн
0