МІНСК, 14 крас — Sputnik. Два экіпажы беларускай каманды "МАЗ-СПОРТаўта" ўвайшлі ў дзесятку мацнейшых па выніках другога спаборніцкага дня ралі "Золата Кагана", паведамілі Sputnik у прэс-службе каманды.
У гэтым годзе "МАЗ-СПОРТаўта" ўдзельнічае ў "Золаце Кагана" двума экіпажамі. Этап Кубка Расіі па ралі-рэйдам праходзіць у Астрахані з 12 па 14 красавіка.
"Па выніках другога дня Кубка Расіі "Золата Кагана — 2018" экіпажы " МАЗ-СПОРТаўта" у абсалютным заліку ўвайшлі ў топ-10", — распавялі ў прэс-службе.
Суразмоўцы агенцтва ўдакладнілі, што экіпаж пад кіраваннем Аляксея Вішнеўскага ў заліку грузавікоў займае пятае месца, у абсалютным заліку — шостае.
"Экіпаж пад кіраваннем Сяргея Вязовіча фінішаваў на шостым месцы ў заліку грузавікоў, у абсалютным заліку займае сёмы радок", — дадалі ў прэс-службе.
Экіпажы ў другі дзень пераадолелі 342 кіламетры. Першая частка спецучастка прайшла па бездаражы, другая — па хуткасных дарогах.