БАТЭ абыграў "Дынама" і ўзначаліў чэмпіянат Беларусі па футболе

© Sputnik / Егор Еремов / Перайсці ў медыябанкЗаўзятары БАТЭ
Заўзятары БАТЭ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Упершыню ў новым сезоне на поле выйшаў Аляксандр Глеб, у другім тайме ён замяніў Мірка Іваніча.

МІНСК, 15 кра — Sputnik. Барысаўскі клуб БАТЭ ўпэўнена абыграў брэсцкае "Дынама" ў цэнтральным матчы трэцяга тура чэмпіянату Беларусі па футболе.

Паядынак прайшоў у суботу на полі "Барысаў-Арэны" і сабраў 6489 гледачоў. На 49-й хвіліне сустрэчы вароты берасцейцаў пабіў Міхаіл Гардзяйчук, на 69-й перавагу гаспадароў павялічыў Мірка Іваніч. У выніку БАТЭ выйграў з лікам 2:0 і ўзначаліў чэмпіянат.

У другім тайме матчу на поле выйшаў футбаліст Аляксандр Глеб, на 74-й хвіліне ён замяніў Іваніча. Для Глеба гэты матч стаў першым у новым сезоне, у мінулы раз ён гуляў у маі 2017 года.

Нагадаем, Глеб ужо ў пяты раз стаў гульцом барысаўскага клуба.

Каманда Алега Дулуба дзякуючы вікторыі над "Дынама" вярнулася на першае месца турніру, набраўшы дзевяць ачкоў.

Раней у Салігорску "Шахцёр" з мінімальным лікам саступіў "Слуцку" (0:1).

Магілёўскі "Днепр" згуляў унічыю ў гасцях у гродзенскага "Нёмана" (0:0), "Віцебск" на выездзе абыграў мінскі "Прамень" (2:0).

Стужка навiн
0