"Ты супер!" — сумесны праект тэлеканала НТБ і Міжнароднага інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik. У ім удзельнічаюць дзеці з 13 краін: яны прыехалі ў Маскву з розных куткоў Расіі, краін СНД і Балтыі.
Крэслы журы занялі такія вядомыя прафесіяналы, як кампазітар Ігар Крутой, поп-выканаўца Сяргей Лазараў, папулярная спявачка Юліяна Караулава, а таксама кампазітар і прадзюсар Віктар Дробыш.
У міжнародным конкурсе прымаюць удзел дзве прадстаўніцы Беларусі: 10-гадовая Сняжана Гардзеенка з Гомельскай вобласці і 16-гадовая Вера Ярошык з Брэсцкай.
Sputnik жадае суайчынніцам поспехаў і заклікае падтрымаць беларускіх удзельніц другога сезону вакальнага шоу "Ты супер!". Зрабіць гэта проста — дастаткова прагаласаваць за Веру Ярошык і Сняжану Гардзеенка на сайце НТБ, націснуўшы "палец уверх".
Падтрымаць нашых суайчынніц прыязджалі вядомыя артысты Руслан Аляхно і Алена Верабей.
У мінулую суботу Вера Ярошык выйшла на сцэну ў чвэрцьфінале конкурсу і дзякуючы паспяховаму выступу змагла прайсці ў паўфінал. Сваімі адчуваннямі пасля выступу яна падзялілася з Ганнай Нядзелька.
Акрамя таго, за час удзелу ў конкурсе Вера Ярошык паспела адзначыць сваё 16-годдзе. Арганізатары праекту падрыхтавалі ёй у падарунак модную фотасесію.
Глядзіце дзесяты выпуск новага сезона міжнароднага вакальнага конкурсу "Ты супер!" на Sputnik Беларусь.