МІНСК, 16 кра — Sputnik. Нацыянальны аэрапорт Мінск у сакавіку заняў другое месца сярод аэрапортаў Еўропы па рэгулярнасці палётаў у рэйтынгу даследчыкаў OAG, паведамілі ў прэс-службе паветранай гавані.
"Паводле дадзеных справаздачы OAG па рэгулярнасці палётаў за сакавік бягучага года, аэрапорт Мінска заняў пятае месца на міжнародным узроўні і другое месца на рэгіянальным узроўні (Еўропа) пасля аэрапорта Саарбрюкэн (Германія)", — адзначылі ў прэс-службе Нацыянальнага аэрапорта.
Акрамя таго, за апошні час Нацыянальны аэрапорт Мінск неаднаразова ўваходзіў у лік лепшых у рэйтынгах розных аналітычных кампаній па пунктуальнасці. Напрыклад, у снежні 2017 года сталічны аэрапорт быў у топ-10 па гэтаму крытэру ў катэгорыі "Аэрапорты, якія абслугоўваюць ад 1,5 да 5 млн пасажыраў у год" у рэйтынгу Fly Stats.
Даследчая кампанія OAG, заснаваная яшчэ ў 1853 годзе ў Лутоне ў Вялікабрытаніі, займаецца прадастаўленнем лічбавай інфармацыі аб статусе рэйсаў аэрапортам, авіякампаніям, тураператарам, самалётабудаўнічым кампаніям і кансультантам па ўсім свеце.