Радаўніца ў адселенай вёсцы: людзей няма, але могілкі павялічваюцца

© Sputnik / Мария АмелинаДзесяткі жыхароў з розных куткоў Беларусі збіраюцца на могілкі ў адселенай вёсцы
Дзесяткі жыхароў з розных куткоў Беларусі збіраюцца на могілкі ў адселенай вёсцы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Многія з тых, хто з'ехаў з-за трагедыі на Чарнобыльскай АЭС, вяртаюцца ў родныя мясціны пасля смерці. Такі запавет - пахаваць побач з продкамі - яны пакідаюць сваім дзецям і ўнукам.

ГОМЕЛЬ, 17 кра — Sputnik. Галоўны дзень сустрэчы перасяленцаў з вёскі Бесядзь Веткаўскага раёна — Радаўніца, калі ўезд у зону вольны. Дзесяткі цяперашніх жыхароў розных куткоў Беларусі збіраюцца на могілках прывесці ў парадак магілы і сустрэцца з былымі суседзямі па вёсцы.

© Sputnik / Мария АмелинаУваход на могілкі ў выселенай вёсцы Бесядзь
Вход на кладбище в выселенной деревне Беседь - Sputnik Беларусь
Уваход на могілкі ў выселенай вёсцы Бесядзь

Масавае адсяленне ў Бесядзі, як і па ўсёй тэрыторыі Веткаўскага раёна, пачалося толькі ў 1990 годзе. Не, пра аварыю мясцовыя жыхары, вядома, ведалі. Але ім ніхто не казаў, што ў 120 кіламетрах ад рэактара таксама "фаніць". Больш за тое, адразу пасля чарнобыльскай трагедыі на Веткаўшчыне разгарнулася будаўніцтва добраўпарадкаваных пасёлкаў для перасяленцаў. У Бесядзі, да прыкладу, пачалі ўзводзіць мост праз аднайменную раку, якая трыццаць гадоў таму яшчэ была суднаходнай.

© Sputnik / Мария АмелинаРака Бесядзь бярэ пачатак на поўдні Смаленскай вобласці, на маляўнічым беразе ракі стаіць вёска Бесядзь
Река Беседь берет начало на юге Смоленской области, на живописном берегу реки стоит деревня Беседь - Sputnik Беларусь
Рака Бесядзь бярэ пачатак на поўдні Смаленскай вобласці, на маляўнічым беразе ракі стаіць вёска Бесядзь

"Я тады на малочна-таварнай ферме працаваў брыгадзірам. Вялікая была ферма, самая буйная ў раёне. Памятаю, як прыязджала начальства з Веткі, супакойвала — маўляў, не верце чуткам, раён і наша Бесядзь чыстыя. Ды і як не верыць было — мост будавалі і новае жыллё, у вёсках асфальт клалі ", — успамінае цяпер ужо жыхар Насовічаў Добрушскага раёна Міхаіл Белякоў.

А потым раптам як снег на галаву: аказваецца, раён — адзін з самых забруджаных у Гомельскай вобласці. Тут не проста нельга будаваць новае жыллё, трэба эвакуіраваць насельніцтва!

© Sputnik / Мария АмелинаМіхаілу Белякову ў маі споўніцца 80 гадоў, старажыл Бесядзі з 1990 года жыве ў Насовічах Добрушскага раёну
Михаилу Белякову в мае исполнится 80 лет, старожил Беседи с 1990 года живет в Носовичах Добрушского района - Sputnik Беларусь
Міхаілу Белякову ў маі споўніцца 80 гадоў, старажыл Бесядзі з 1990 года жыве ў Насовічах Добрушскага раёну

"Чатыры гады пасля аварыі пражылі, нам ніхто з начальства не прапаноўваў з'ехаць. Аднойчы толькі салдацікі прагаварылася: зрывайцеся адсюль, калі ёсць куды", — уключаецца ў размову жонка Міхаіла Іванавіча Ганна.

І Белякова сарваліся. Але галава сямейства яшчэ не раз прыязджаў у родную Бесядзь. За грыбамі і ягадамі, якіх было столькі, хоць касой касі.

"Памятаю, як за пару хвілін кошык лісічак сабраў. Насмажу з лукам. Жонцы прапанаваў, яна адмовілася. А я на ноч пад сто грам душу адвёў. Ох, як потым галава ў мяне балела, думаў, разарвецца на часткі. Да радыяцыі патэльню грыбоў з'ядаў, і нармальна. Галюцынацыі ці што гэта былі? ", — мяркуе 79-гадовы пенсіянер.

На могілках у Бесядзі знайшлі спачын бацькі Міхаіла Іванавіча і яшчэ з дзесятак радні. Сваім дзецям і ўнукам ён завяшчаў — пахаваць яго тут жа. Стары зусім не капрызіць, а хоча, каб нашчадкі не забывалі пра свае карані.

Такія ж думкі ў галаве Надзеі Коўзелевай з Мінска. Родную Бесядзь яна пакінула ў 1990-м. Памятае ўсе 225 двароў, дружных аднавяскоўцаў, мясцовага святара, хоць і царквы пасля вайны ў вёсцы не было, драўляны паром нават праз рэчку і адданага сабаку Кінга.

© Sputnik / Мария АмелинаАд 225 двароў нічога не засталося, бяроза, што рухнула пры дарозе, выклікае слёзы
От 225 дворов ничего не осталось, рухнувшая у дороги береза вызывает слезы - Sputnik Беларусь
Ад 225 двароў нічога не засталося, бяроза, што рухнула пры дарозе, выклікае слёзы

"Сэрца шчыміць — радзіма ёсць радзіма. Заўсёды еду сюды з хваляваннем. Мой дзядуля быў ляснічым, а бацька — цесляром, кожнаму ў вёсцы дапамаглі зруб паставіць. У чатыры гады я ўжо рубанак у руках трымала. Адукацыю атрымала ў Гомельскім дарожна-будаўнічым тэхнікуме, працую прарабам. Вельмі ганаруся тым, што рабіла рамонт у Веткаўскім музеі стараверства і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава", — усміхаецца Надзея.

За два кіламетры ад могілак, на скрыжаванні дарог, машына з мінскімі нумарамі рэзка тармозіць. Надзея Коўзелева кідаецца ў абдымкі сваёй стрыечнай сястры з Гомеля Вольгі Раўчанкі. Сваячкі не бачыліся тры гады.

© Sputnik / Мария АмелинаНа Радаўніцу абдымаюцца і цалуюцца сваякі, былыя суседзі, сябры, на фота - сёстры Надзея і Вольга, у дзявоцтве Коўзелевы
На Радунице обнимаются и целуются родственники, бывшие соседи, друзья, на фото – сестры Надежда и Ольга, в девичестве Ковзелевы - Sputnik Беларусь
На Радаўніцу абдымаюцца і цалуюцца сваякі, былыя суседзі, сябры, на фота - сёстры Надзея і Вольга, у дзявоцтве Коўзелевы

"Клён наш да гэтага часу стаіць, але я не буду больш каля яго фатаграфавацца. Прыкмета дрэнная. І ты, Оля, не рабі гэтага", — папярэджвае сястру Надзея. Часу вельмі мала. Сталічнай госці яшчэ трэба з'ездзіць на могілкі у Барталамееўку, навесці парадак на магілах радні па лініі брата.

Дзяцінства Вольгі Раўчанкі таксама прайшло ў Бесядзі. Кажа, мясціны тут былі незвычайнай прыгажосці. Нездарма імі захапляўся Аляксандр Салжаніцын, які ўдзельнічаў у вызваленні Беларусі. У аўтабіяграфічнай паэме "Дарожанька" пісьменнік адну з частак назваў "Бесядзь": "Я там не жыў, я не там нарадзіўся, і ўжо не патраплю туды. А вось як сэрцам прыкіпеў да гэтых недабычлівых мясцін…".

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў баях за Бесядзь загінулі 436 савецкіх салдатаў. Іх пахавалі ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі. На гэтым месцы усталяваны класічны пастамент — фігура салдата ў поўны рост з аўтаматам наперавес. За помнікам, па ўсім відаць, даглядаюць: трава вакол скошана, пастамент свежапафарбаваны ў белы колер.

© Sputnik / Мария АмелинаПомнік савецкім салдатам ў цэнтры вёскі Бесядзь
Памятник советским солдатам в центре деревни Беседь - Sputnik Беларусь
Помнік савецкім салдатам ў цэнтры вёскі Бесядзь

Па словах Вольгі Раўчанкі, ёсць у Бесядзі і свае народныя героі, якія пакінулі аб сабе добрую памяць.

"Царквы ў вёсцы не было, але ў нас быў свой святар. Хрысціў і адпяваў мясцовых жыхароў шавец Ілля Піліпавіч Вашчанка. У яго на каленях заўсёды ляжала Біблія. Я часта хадзіла да дзеда Іллі ў госці, ён жа быў мужам сястры маёй роднай бабулі. Адзін з пакояў у хаце заўсёды быў святочна прыбраны. Тут, у святліцы, дзед Ілля чытаў малітвы і прымаў аднавяскоўцаў", — успамінае Вольга, удакладняючы, што гэта быў час, калі веру ў Бога спрабавалі выхаласціць з нашай свядомасці.

© Sputnik / Мария АмелинаВольга Раўчанка на магіле святара Іллі Вашчанкі і яго жонкі
Ольга Равченко на могиле священника Ильи Ващенко и его супруги - Sputnik Беларусь
Вольга Раўчанка на магіле святара Іллі Вашчанкі і яго жонкі

Наогул, нежаданне падпарадкоўвацца ўладам і заставацца пры сваім — гэта спадчыннае ў жыхароў Веткаўскага раёна. Мясцовасць заснавана стараверамі, выхадцамі з Расіі, якія ўцякалі на тэрыторыю верацярпімай Рэчы Паспалітай.

"Ідзіце сюды, паглядзіце, якая красуня. Крупская адпачывае", — кліча нас Вольга, якая спынілася каля металічнай агароджы. Красуняй яна назвала Усачову Варвару Нікіфараўну.

У памяці ўсплывае яшчэ адна сямейная гісторыя.

© Sputnik / Мария АмелинаВарвару Усачову сваякі запомнілі "памяркоунай" жанчынай
Варвару Усачеву родня запомнила «памяркоунай» женщиной  - Sputnik Беларусь
Варвару Усачову сваякі запомнілі "памяркоунай" жанчынай

"Бабка Варка не толькі прыгажуняй была, але і мудрай жанчынай. Здолела дараваць мужу, які з'ехаў у Амерыку, прывёз адтуль новую жонку і неўзабаве памёр. Іншаземку ў Бесядзі прынялі, ніякай варожасці паміж саперніцамі не было", — здзіўляе прызнаннем Вольга Раўчанка.

Побач — магіла дзядулі Вольгі — Сцяпана Іванавіча Коўзелева. З медальёна на нас глядзіць каларытны вусач ў капелюшы. Той самы цесляр — "залатыя рукі". Ставіў аднавяскоўцам не толькі зрубы, але і выразаў дзіўнай прыгажосці ліштвы. Шкада, убачыць гэтай прыгажосці ўжо нельга. Ні аднаго дома ў Бесядзі не захавалася. Што не закапалі, то спалілі…

© Sputnik / Мария АмелинаЯшчэ адзін горкі напамін пра жыццё ў Бесядзі - сцены апошняга спаленага дому, вось-вось рассыплюцца, але, глядзіце, стаяць
Еще одно горькое напоминание о жизни в Беседи – стены последнего сожженного дома, вот-вот рассыплются, но, смотрите, стоят - Sputnik Беларусь
Яшчэ адзін горкі напамін пра жыццё ў Бесядзі - сцены апошняга спаленага дому, вось-вось рассыплюцца, але, глядзіце, стаяць

Сёння замест людзей закінутую вёску асвойваюць дзікія пчолы, у лясах ужо з'явіліся рысі. Свет жывой прыроды прыйшоў на змену сялянскаму коніку — Бесядзь, як і суседнія вёскі, ператвараецца ў запаведнік. Пра тое, што тут калісьці жылі людзі, раскажуць могілкі. Яны менш не становяцца, наадварот, з кожным годам тэрыторыя прырастае новымі пахаваннямі.

Стужка навiн
0