МІНСК, 18 кра — Sputnik. Адну з роляў у расійскай камедыі "Элефант" рэжысёра Аляксея Красоўскага выканае французскі пісьменнік і рэжысёр Фрэдэрык Бегбедэр, паведамляюць РІА "Новости" са спасылкай на прэс-службу фільма.
Здымкі карціны пра дзіцячага пісьменніка Валянціна Шубіна, які не хоча пісаць, ужо распачаліся ў Санкт-Пецярбургу. Яго ролю будзе іграць расійскі акцёр Аляксей Гуськоў.
"Персанаж пісьменніка, які больш не хоча пісаць, нагадвае мне Абломава, а ў дыялогах майго героя, французкага бізнэсмэна і мецэната Венсана, мне больш за ўсё падабаецца сцэна па тэлефоне з жонкай: дарагая, зараз у мяне людзі, але патэлефануй мне праз гадзіну, і мы абавязкова пасварымся", — прыводзіць прэс-служба словы Бегбедэра.
У фільме таксама здымуцца Паліна Агурэева, Ян Цапнік, Яўгенія Дзмітрыева і іншыя.