Вязень мог купіць некалькі дамоў: лёс залатога скарбу вырашаюць у Гродне

© SputnikКаштоўнасці, знойдзеныя ў Гродне
Каштоўнасці, знойдзеныя ў Гродне - Sputnik Беларусь
Гісторык патлумачыў, чаму знойдзены ў Гродне залаты скарб яўрэйскага вязня могуць прызнаць гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
ГРОДНА, 18 кра — Sputnik, Іна Грышук. Залаты скарб, які знайшлі ў Гродне падчас рэканструкцыі старога яўрэйскага дома 14 красавіка, могуць прызнаць гісторыка-культурнай каштоўнасцю. У гэтым выпадку яго кошт можа значна павялічыцца.
Скрынка з золатам - Sputnik Беларусь
Золата 70 гадоў ляжала пад дахам: скарб яўрэйскага вязня знайшлі ў Гродне
У цяперашні час залаты скарб, знойдзены ў адзіным доме на вуліцы 2-й Працоўнай у Гродне, знаходзіцца на захоўванні ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі.
Скрыначка з залатымі манетамі, упрыгажэннямі і зліткамі, якую схавалі падчас Другой сусветнай вайны, больш за 70 гадоў захоўвалася пад дахам дома ў цэнтры Гродна. Ужо цяпер гісторыкі вядуць гаворку пра тое, што яе трэба прызнаць гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Як патлумачыў Sputnik гісторык, малодшы навуковы супрацоўнік Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Ян Лялевіч, прычын для гэтага некалькі. Па-першае, пра гэта можна казаць, бо такі статус атрымаў скарб з яўрэйскім золатам з вуліцы Антонава ў Гродне, які быў знойдзены напачатку 2016 года.
Па-другое, скарб з вуліцы 2-й Працоўнай разы ў тры больш, чым папярэдні. У яго таксама ёсць трагічная гісторыя. Дом, дзе было схавана золата, напачатку вайны знаходзіўся на тэрыторыі Гродзенскага гета.
"Калі чалавек не вярнуўся за схаванымі скарбамі, значыць, не мог гэта зрабіць. Хутчэй за ўсё, ён быў фізічна знішчаны", — адзначыў Лялевіч.
Ёсць вялікая верагоднасць, што гаспадар золата быў адным з яўрэйскіх вязняў. Прычым чалавекам досыць багатым. У 30-40-я гады мінулага стагоддзя на гэта золата можна было купіць некалькі дамоў у Гродне.
Мінімальны кошт скрыначкі з золатам у наш час ацанілі ў 15 тысяч долараў — такая сума атрымаецца, калі здаць золата як лом. Калі залаты скарб прызнаюць гісторыка-культурнай каштоўнасцю, гэта значна павялічыць яго кошт.
Месца ў будынку, дзе знайшлі скарб
Нагадаем, што ў знойдзенай 14 красавіка ў Гродне скрыначцы ляжала 23 залатыя манеты Расійскай імперыі і міжваеннага польскага перыяду, больш за дзесятак кольцаў, два ланцужкі, некалькі зліткаў золата, пазалочаныя зубныя каронкі і некалькі купчых дакументаў. Агульная вага залатых вырабаў — амаль 500 грам.
Як растлумачыў дырэктар гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурка, усе пытанні па ацэнцы скарбу, выплатах і афармленню заяўкі на прызнанне яго гісторыка-культурнай каштоўнасцю будуць вырашацца на мясцовым узроўні. Пытаннем аб тым, прызнаць ці не скарб гісторыка-культурнай каштоўнасцю, павінна займацца Міністэрства культуры.
Аб дакладных тэрмінах пакуль казаць рана. Па законе, палову ад кошту скарбу ў роўных долях павінны атрымаць ўласнік будынка і будаўнік, які знайшоў шкатулку з каштоўнасцямі.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі