Знакаміты расійскі рэжысёр, уладальнік "Оскара" за фільм "Масква слязам не верыць" Уладзімір Мяньшоў у інтэрв'ю Sputnik Арменія пракаментаваў скаргі шматлікіх сучасных гледачоў на тое, што кінарэжысёры перасталі здымаць такія знакавыя фільмы, якія выходзілі на экраны ў савецкія гады.
"Я прапускаю, я шмат чаго не бачу. Мне расказваюць пра новыя фільмы. Зараз я даведаўся ад дачкі, што выйшла смешная і добрая карціна "Я худзею". Я пагляджу абавязкова", — адзначыў рэжысёр.
Па словах кінарэжысёра, у дзевяностых і нулявых расійскі кінематограф сутыкнуўся з відавочнымі праблемамі, аднак пазней карціна змянілася, і цікавыя фільмы ўсё ж пачалі з'яўляцца. Але пры гэтым адбыўся творчы пералом, паколькі рэжысёры сталі больш задумвацца аб стварэнні фільмаў, якія вяртаюць грошы, а не гледача да кінаэкранаў.
Прыярытэт фінансаў над сэнсам і творчасцю Мяньшоў лічыць галоўнай праблемай сучасных фільм-мейкераў.