"Трамвай "Жаданне" адвёз беларускую ўдзельніцу "Ты супер!" у Амерыку

© Sputnik / Тимур СеливановАнатоль Кот і Вера Ярошык
Анатоль Кот і Вера Ярошык - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вера Ярошык упершыню пабывала ў тэатры, а Анатоль Кот распавёў аб абмене флюідамі і трэснутых штанах.

"Трамвай "Жаданне" на тры гадзіны адвёз беларускую ўдзельніцу міжнароднага вакальнага конкурсу "Ты супер!" Веру Ярошык у Амерыку 50-х. Квіток на спектакль у Маскоўскім драмтэатры Армена Джыгарханяна маладой суайчынніцы падарыў расійскі і беларускі акцёр Анатоль Кот. Пасля выступу ён сустрэўся з дзяўчынкай і карэспандэнтамі Sputnik.

Першы раз

Пакуль акцёр разгрыміроўваўся і пераапранаўся, Вера дзялілася сваімі ўражаннямі: "Гэта мой першы раз у тэатры, да гэтага я бывала толькі ў оперы на "Яўгене Анегіне". Глядзець пастаноўку было хвалююча, я перажывала за кожнага з герояў. З першых яе хвілін я вырашыла — зараз буду хадзіць на спэктаклі часцей, вызначана!"

Анатоль Кот выконваў у "Трамваі" ролю грубага Стэнлі Кавальскага — "д'ябла ў цялесным вобразе", калі верыць анонсу. Вера трохі пабойвалася яго, але зразумела — акцёр выдатна ўжыўся ў ролю.

© Sputnik / Тимур СеливановВера Ярошык дзеліцца ўражаннямі ад спектаклю
Вера Ярошик делится впечатлениями от спектакля - Sputnik Беларусь
Вера Ярошык дзеліцца ўражаннямі ад спектаклю

Па-за сцэнай Анатоль — прыязны і спагадлівы чалавек. Ён з радасцю падпісаў для Веры праграмку, намаляваў пад аўтографам ката і некалькі разоў абняў дзяўчынку. Яны перакінуліся парай фраз аб радзіме, і акцёр зрабіў Веры нечаканую прапанову: "У Беларусі я бываю ад выпадку да выпадку, не так часта, як хацелася б. У мяне там жывуць мама, брат, сястра. Хутка збіраюся паехаць у Мінск на машыне — магу падкінуць, калі трэба!"

Удзельніца "Ты супер!" з неахвотай адмовілася — на носе выступ, і адлучацца з Масквы нельга.

Як вуж на патэльні

Для Анатоля Ката гэтая пастаноўка "Трамвая" стала ўжо пяцьдзесят першай па ліку. Стомы ён не адчувае: "З кожным выхадам на сцэну можна знаходзіць новае, больш рэальнае ўвасабленне ў персанажы. Ты расцеш, набываеш досвед, уносіш яго ў ролю. Я буду рады іграць у гэтым спектаклі нават у двухсоты раз. Да таго ж, у нас добры калектыў, ніхто не падсыпае адзін аднаму бітае шкло ў балеткі".

© Sputnik / Тимур СеливановАнатоль Кот дае аўтограф беларускай удзельніцы "Ты супер!" Веры Ярошык
Анатолий Кот дает автограф белорусской участнице Ты супер! Вере Ярошик - Sputnik Беларусь
Анатоль Кот дае аўтограф беларускай удзельніцы "Ты супер!" Веры Ярошык

Спектаклі, на думку Ката, — адказная справа, бо агрэхі, фальш на сцэне выправіць складаней, чым на здымках фільма.

Акцёр выбудоўвае сувязь з гледачамі з першых хвілін спектакля: "Гэта нейкая хімія, абмен флюідамі, які адбываецца ў адзін момант. Ты выходзіш на сцэну і адчуваеш залу. Ды і з вопытам становіцца больш зразумела, калі ты сапраўды на кані, а калі — не паспеў заскочыць".

Успомніў акцёр і аб самым непрыемным эпізодзе са сваёй тэатральнай кар'еры: "Самая страшная нечаканасць здарылася са мной на спектаклі "Жыццё ў ружовым святле". У самым пачатку, на пятай хвіліне пастаноўкі я нахіліўся падняць букет — і ў мяне трэснулі штаны! Такіх пякельных адчуванняў у меня яшчэ ніколі не было! Увесь паўтарачасовы спектакль прыйшлося круціцца як вужу на патэльні — хадзіць бокам і адступаць спіной назад, не адварочваючыся ад гледачоў".

Стужка навiн
0