Амерыканцы і еўрапейцы лічаць, што Google і Facebook маніпулююць інфармацыяй

© PexelsКарыстальнік Facebook
Карыстальнік Facebook - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Інтэрнэт-гіганты выкарыстоўваюць адмысловыя алгарытмы для розных падтасовак у палітычных мэтах, упэўнены ўдзельнікі апытання на двух кантынентах.

МІНСК, 19 кра — Прэс-служба Sputnik, — Большасць жыхароў Германіі (68%), ЗША (60%) і Італіі (60%), а таксама больш за палову жыхароў Францыі (57%) і Вялікабрытаніі (54%) лічаць, што Google, Facebook і іншыя інтэрнэт-гіганты выкарыстоўваюць алгарытмы для маніпулявання інфармацыяй у палітычных мэтах. Апытанне было праведзена ў межах праекта Sputnik.Меркаванні кампаніяй Ifop для інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik.

Доля тых, хто лічыць, што інфармацыя, якую падаюць Google, Facebook і іншыя буйныя карпарацыі з'яўляецца аб'ектыўнай і непрадузятай значна менш — толькі 11% французаў і немцаў, 13% брытанцаў, 15% італьянцаў і 16% амерыканцаў падтрымліваюць такі пункт гледжання. Не змаглі адказаць 21% рэспандэнтаў з Германіі, 24% з ЗША, 25% з Італіі, 32% з Францыі і 33% з Вялікабрытаніі.

Пры гэтым у Францыі і ЗША пераважна моладзь лічыць, што міжнародныя інтэрнэт-гіганты маніпулююць інфармацыяй. Доля людзей маладзейшых за 35 гадоў, якія лічаць магчымымі падобныя маніпуляцыі, складае 62% у Францыі і 71% у ЗША. У Італіі і Вялікабрытаніі сітуацыя адваротная. Тут магчымасць выкарыстання кампаніямі алгарытмаў ў палітычных мэтах часцей дапускае старэйшае пакаленне.

Яшчэ адна тэндэнцыя заключаецца ў тым, што ва ўсіх чатырох краінах маніпуляцыі грамадскай думкай з боку інтэрнэт-кампаній лічаць магчымымі пераважна людзі з вышэйшай адукацыяй. У ЗША і Германіі гэтага пункту гледжання прытрымліваюцца больш за 70% чалавек, якія скончылі ВНУ, у Вялікабрытаніі і Італіі — 69% і 64% адпаведна.

Апытанне было праведзена з 22 па 27 сакавіка найстарэйшай французскай кампаніяй, якая займаецца апытаннямі грамадскай думкі, — IFop. У ім бралі ўдзел 5029 рэспандэнтаў, старэйшых за 18 гадоў з Францыі, Германіі, Італіі, Вялікабрытаніі і ЗША. Максімальная памылка выбаркі для дадзеных у цэлым па краіне складае плюс-мінус 3,1% пры давернай верагоднасці 95%.

Даведка аб праекце Sputnik.Меркаванні

Міжнародны праект па вывучэнні грамадскай думкі стартаваў у студзені 2015 года. Партнёрамі праекта выступаюць вядомыя даследчыя кампаніі Populus, Ifop і forsa. У рамках праекта Sputnik.Меркаванні рэгулярна праводзяцца апытанні грамадскай думкі рэгулярна праводзяцца ў краінах Еўропы і ЗША па найбольш актуальных сацыяльных і палітычных пытаннях.

Sputnik Беларусь пачаў працу ў краіне ў снежні 2014 года. Актывы агенцтва ўключаюць інфармацыйны партал на беларускай і рускай мовах, радыёрэсурс і высокатэхналагічны мультымедыйны прэс-цэнтр. Партал агенцтва займае лідзіруючыя пазіцыі сярод вядучых СМІ краіны *. Sputnik Беларусь з'яўляецца часткай міжнароднага інфармацыйнага агенцтва і радыё з мультымедыйнымі інфармацыйнымі хабамі ў дзесятках краін. Sputnik уключае ў сябе сайты больш чым на 30 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне, мабільныя прылажэнні і старонкі ў сацыяльных сетках. Для падпісчыкаў навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах.

* Па дадзеных Liveinternet.ru за сакавік-красавік 2018 года.

Стужка навiн
0