Відэа

Фестываль "Еўразія.DOC": падрабязнасці маштабнай кінападзеі ў Мінску

Падпісацца
Пра што размаўлялі эксперты, глядзіце ў поўным відэазапісе панэльнай дыскусіі ў МПЦ Sputnik Беларусь.

Відэамост Мінск — Масква аб Міжнародным фестывалі дакументальнага кіно "Еўразія.DOC" прайшоў у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.

Госці МПЦ Sputnik Беларусь:

  • сакратар Беларускага саюза журналістаў Андрэй Крывашэеў;
  • кінадакументаліст, палітаглядальнік Тэнгіз Думбадзэ;
  • кіраўнік інфармацыйнага агенцтва і радыё "Sputnik Беларусь" Андрэй Качура;
  • лаўрэат Маладзёжнага конкурсу дакументальнага кіно "Еўразія.doc: 4 хвіліны" Кацярына Шэхаўцова.

У Маскве:

  • генеральны дырэктар радыёстанцыі "Гаворыць Масква" Уладзімір Мамантаў;
  • аглядальнік, член Акадэміі расійскага тэлебачання Вера Кузьміна;
  • карэспандэнт аддзела міжнароднай палітыкі ВД "Комсомольская правда" Эдвард Часнакоў;
  • дырэктар фестывалю, дырэктар прадзюсарскага цэнтра "Студыя Трэці Рым" Валерый Шахаўцоў.

Хранаметраж:

2:17-5:44 — аб тэрмінах правядзення фестывалю "Еўразія.DOC" і тэме конкурсных работ.

Валерый Шахаўцоў распавёў, што фестываль у гэтым годзе праводзіцца ў трэці раз. Прымаць яго будзе Мінск з 1 па 4 кастрычніка. Частка праграмных мерапрыемстваў пройдзе ў Смаленску.

2:32-3:18 — "Адборачная камісія прымае фільмы, заяўкі дакументальных фільмаў, тэма якіх прама ці ўскосна звязана з грамадска-палітычным жыццём краін СНД", — адзначыў дырэктар фестывалю.

У мінулым годзе праект паставіў рэкорд па геаграфіі ўдзельнікаў. Былі прадстаўлены работы канкурсантаў з 12 краін.

12:10-15:04 — аб удзеле ў фестывалі Sputnik Беларусь.

Sputnik Беларусь выступае інфармацыйным партнёрам "Еўразія.DOC". Аднак не выключана, што агенцтва заявіць пра сябе як удзельнік праекта, паведаміў Андрэй Качура.

Ён адзначыў, што агенцтва і фестываль з'яўляюцца амаль аднагодкамі, і таму так атрымалася, што кожны бок сочыць за лёсам і развіццём другога.

Многія аўтары, якія прыходзяць на пляцоўку фэсту, — калегі і сябры агенцтва. Аднак для Sputnik праект важны і з іншай нагоды: ён дае магчымасць абмеркаваць важныя прафесійныя праблемы.

13:50-14:25 — "Не так шмат у нас пляцовак, на якіх мы можам сустракацца і адкрыта нейкія рэчы казаць адзін аднаму ў вочы. Дзесьці мы можам пахваліцца, дзесьці нейкая крытыка, якой таксама вельмі часта не хапае ў нашай працы, — сказаў Качура.

17:46-23:19 — аб інфармацыйных войнах і добрым кіно.

Тэнгіз Думбадзэ ўспомніў, як тры гады таму, калі фэст толькі пачынаў свой шлях, яго спыталі, ці трэба здымаць дакументальнае кіно. Тады ён адказаў — неабходна.

Аднак дакументальнае кіно павінна адлюстроўваць праўду, а не маніпуляваць грамадскай свядомасцю. Яно павінна грунтавацца на дабрыні, падкрэсліў кінадакументаліст.

Думбадзэ ўспомніў нядаўні выпадак, калі здымаў фільм у ЗША пра тэракт 11 верасня: да яго падышла амерыканская пара, якая папрасіла перадаць расійскаму прэзідэнту Уладзіміру Пуціну аб спыненні бамбёжак.

20:03-21:37 — "Калі адбылася, кажу, ваша трагедыя 11 верасня 2001 года, у нас не было ніводнай сям'і, якая б не ўспрыняла гэтую трагедыю як сваю. Ён кажа: "Быць такога не можа". Я кажу: "Так, таму што мы так выхаваны". І гэты амерыканец кажа: "Заўтра я бяру адгул на працы і хачу паказаць вам Нью-Ёрк". Я да чаго гэта. Наколькі інфармацыйная вайна дае свае вынікі", — заўважыў Думбадзэ.

25:31-29:26 — пра фільмы і пра тое, што нас раз'ядноўвае.

Фестываль з'яўляецца вельмі важным для непасрэдна аўтараў кіно, лічыць Вера Кузьміна. Сёння здымаецца вялікая колькасць дакументальных фільмаў, але іх мала хто глядзіць, адзначыла яна.

26:45-27:10 - "Яшчэ гадоў 20 таму здавалася: ну ўсё, прарыў. Савецкага Саюзу няма, цэнзуры няма, новая тэхніка з'яўляецца, новая інфармацыя ідзе. Мы цяпер усе будзем талентамі. І вось у нас з'яўляецца і кліпавы мантаж, і свабодныя паводзіны ў кадры, і прысутнасць на месцы падзей, і ва ўсіх ёсць тэхніка і магчымасць ёю карыстацца. А потым раптам высвятляецца, што фільмы не глядзяць", — сказала аглядальнік.

Важна стварыць правільныя стандарты прафесіі. Каб аўтары не рыхтавалі фільмы дзеля трэндаў, а задумаліся над тым, навошта яны здымаюць, для каго і як іх слова адгукнецца.

Важна пісаць не толькі пра тое, што аб'ядноўвае, але і раз'ядноўвае.

28:40-29:10 — "Я часта размаўляю з калегамі з Латвіі, з Малдовы, з Украіны, з Данецка, з Луганска. Вельмі па-рознаму людзі глядзяць на адны і тыя ж падзеі. Важна казаць пра тое, што нас раз'ядноўвае, дзе мы адзін аднаго не разумеем. Важна рабіць гэта на такой добразычлівай і прафесійнай пляцоўцы, як фестываль", — сказала на заканчэнне Кузьміна.

30:34-34:25 — пра беларускія работы на фестывалі.

Упершыню ў гэтым годзе Беларусь прадставіць на "Еўразія.DOC" кінадакументалістыку, паведаміў Андрэй Крывашэеў.

Нашы аўтары заваёўваюць замежныя фэсты, аднак да гэтага часу не заявілі пра сябе ў гэтым праекце, адзначыў ён.

Удзельнікі Саюза кінематаграфістаў ужо рыхтуюць конкурснае кіно.

33:46-34:25 — "Нашы саюзнікі з Саюза кінематаграфістаў праявілі самую жывую цікавасць да фестывалю. Я думаю, яны прадставяць свае фарматы, свае фільмы. Можа быць, мы ўбачым нейкую падборку таго, чым жыве цяпер беларуская дакументалістыка", — адзначыў удзельнік дыскусіі.

Былая ўдзельніца фестывалю Кацярына Шахаўцова распавяла, што зноў паспрабуе пазмагацца за перамогу. Ужо выбрана тэма для працы, падрабязнасці якой трымаюцца ў сакрэце.

Шэхаўцова падзялілася, што здымаць фільмы не так лёгка. Не заўсёды аўтару вядома, ці правільна зразумее яго глядач.

38:33-39:10 — "У мінулым годзе я здымала пра Вялікую Айчынную вайну. І магу сказаць, што гэта не так проста было. Я ведала, што ёсць людзі сёння, магчыма, мае равеснікі, якія не павераць, што гэта сумленна і шчыра. Мне складана было сказаць фразу "Дзякуй за перамогу"… Не ведала, якім яе тонам трэба сказаць, ці казаць яе наогул", — прызналася яна.

Падрабязнасці — у відэа Sputnik.

Стужка навiн
0