МІНСК, 20 кра — Sputnik. На працягу пяці месяцаў мінчане і госці сталіцы змогуць наведаць выставу знакамітага жывапісца Георгія Скрыпнічэнкі на плошчы Якуба Коласа, паведамілі арганізатары.
Георгій Скрыпнічэнка стаяў ля вытокаў айчыннага сюрэалізму. Яго працы адрознівае адмысловая манера выканання на мяжы фантазіі і рэчаіснасці, менавіта таму мастака і называюць "беларускім Сальвадорам Далі".
Імправізаванай выставачнай залай з 17 мая стане плошча Якуба Коласа — традыйная пляцоўка праекта "Мастак і горад", які рэалізуецца ўжо напряцягу сямі гадоў. Пасля беларускай сталіцы экспазіцыя адправіцца ў Віцебск.
"Задача праекта не толькі знаёміць наведвальнікаў з выдатнымі сучаснымі беларускімі мастакамі, але і дарыць ім свята і трохі здзіўляць. Менавіта таму ў гэтым годзе выбар упаў на такую яркую постаць як Георгій Скрыпнічэнка", — распавёў загадчык аддзела рэкламы і спецыяльных праектаў НЦСМ Захар Дудзінскі.
На адкрыцці выставы ў Мінску арганізатары абяцаюць гасцям пагружэнне ў атмасферу сюрэалістычнага мастацтва — наведвальнікаў чакаюць выступленні вулічных акцёраў і вялікая колькасць сюрпрызаў.